Урад і Камітэт дзяржаўнага кантролю зацвердзілі сумесную Праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці па выкананні заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння на 2025 год, паведаміла прэс-служба ўрада.

Адзначаецца, што гэтая праграма з'яўляецца стратэгічным планам і ўключае меры па насычэнні ўнутранага рынку таварамі, эканамічныя і адміністратыўныя меры, а таксама па ўдасканаленні антыманапольнага і цэнавага рэгулявання і кантролю.
Галоўнай мэтай рэалізацыі праграмы ў 2025 годзе заяўляецца забеспячэнне насычэння ўнутранага рынку таварамі з улікам прынцыпу фарміравання справядлівай цаны.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары