Грамадства22

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?

За мінулы тыдзень кошт чарэшні на Камароўскім рынку апусціўся з 35-40 рублёў за кілаграм да 11,90—15,90. Як змяніліся цэны на іншую папулярную садавіну і агародніну, паведамляюць Мінск-навіны.

Патаннела і яшчэ адна папулярная сезонная ягада — але не так значна. Грэцкія клубніцы прадаюць ад 10,90 рублёў за кг. Беларускія на 3-4 рублі даражэй, хоць тыдзень таму прайс трымаўся на ўзроўні 20 рублёў. Разбіраюць і абрыкосы па 9,90 рубля.

Знаходзяцца і беларускія фермеры-умельцы, якія вырошчваюць у цяпліцах маліну. За маленькі латок — 10 рублёў, або каля 60 у пераліку на кілаграм. Выходзіць нават танней заморскіх буякоў, які не знойдзеце танней за 65 рублёў.

— Маліны вырошчваем пад Маладзечна. Ураджай пайшоў прыкладна два тыдні таму. Цяпер холадна, таму ў цяпліцах даводзіцца падтапляць, — растлумачыў фермер.

Можна знайсці і сезонную экзотыку. Напрыклад, шаўкоўніцу, або ягады тутавага дрэва. Латочак на 150 грамаў ацэньваюць у 15 рублёў. Калі ж вы засумавалі па грузінскай кухні і надумаеце самі прыгатаваць ткемалі або чакапулі, то можаце ўзяць зялёную алычу. Кошт у яе, праўда, куслівы — 120 рублёў за кілаграм.

Агародніна новага ўраджаю будзе даступней. Ранняя белакачанная капуста — па 3 рублі. Маладая цыбуля і морква ў сярэднім 3 рублі за кіло, раннія буракі — па 6. Дэфіцытная ў гэтым сезоне бульба трымае планку на ўзроўні 5-6,5 рубля за маладыя клубні.

Прайс на таматы пачынаецца з 4,90 рубля за сімпатычныя чырвоныя. Беларускія малінавыя — па 9,90, мясістыя бакінскія — па 11,90, жоўтыя з таго ж Азербайджана — яшчэ на 2 рублі даражэй. Балгарскі перац можна адшукаць па 8,90, а аматары закупіцца вострым перцам новага ўраджаю — па 50 рублёў за кг. Беларуская зялёная спаржа ўжо не першы тыдзень трымаецца на ўзроўні 40 рублёў за кг.

Самыя танныя агуркі будуць па 2,79 за гладкаплодныя і 3,99 — за калючыя.

Тут стала прыкметна больш разнастайных салатаў і зяленіва. Следам за ростам прапановы паступова папаўзла ўніз цана. Рамен, фрызэ, батавія, лола роса і многія іншыя — па 15 рублёў за кілаграм.

Пучкі духмяных рукалы па 3 рублі, кінза і мята — па 3,50, шпінат па 1,9, кроп, мангольд і шчаўе — па 1,5.

Столькі ж прыйдзецца заплаціць за зялёны суперфуд — лісце кейла. Малады пак-чой за тыдзень патаннеў на 10 рублёў — цяпер ён таксама па 15 за кг.

Каментары2

  • гм
    31.05.2025
    "Грэцкія клубніцы прадаюць ад 10,90 рублёў за кг. Беларускія на 3-4 рублі даражэй,"
    купляйце беларускае
  • Žvir
    31.05.2025
    Maja čarešnia paspieje toļki ū siaredzinie lipienia. Špaki jaje zvierchu zdziaūbuč, nu, a ja ūžo znizu, što dastanu.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць