Грамадства1010

Твар ГУБАЗіКа пахвалілася медалём «За заслугі перад спецназам» з эмблемай Расгвардыі. Яго можна купіць за 40 рублёў

ГУБАЗіК павіншаваў вядучую свайго канала з узнагародай, на якой адлюстраваны лагатып не беларускага спецназа.

Таццяна Трацяк атрымала медаль «За заслугі перад спецназам». Верагодна, так МУС адзначыла яе прапагандысцкую дзейнасць: Таццяна здымае ролікі для канала ГУБАЗіКа, у якіх здзекаваецца з затрыманых па палітычных матывах.

Цікава, што такі медаль свабодна прадаецца ў інтэрнэце. На адным з беларускіх тэматычных сайтаў ён каштуе 40 рублёў. Трацяк не паказвае аверс медаля, але, хутчэй за ўсё, там змешчана эмблема спецназа — не беларускага, а Расгвардыі. Менавіта такую ўзнагароду замаўляла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі яшчэ ў 2018 годзе.

У Беларусі такая эмблема шырока не выкарыстоўваецца. Часткова яе можна ўбачыць хіба што на шэўроне аднаго з атрадаў спецназа ўнутраных войскаў, створанага Мікалаем Карпянковым.

Акрамя супрацоўніцтва з сілавікамі, Таццяна Трацяк працуе на АНТ і ў іншых дзяржСМІ. Яшчэ яна вельмі любіць падарожнічаць і дзяліцца фатаграфіямі раскошнага жыцця.

Каментары10

  • бабруйчанін
    11.05.2025
    Адчуйце розніцу ..Гонар Годнасць Честь достоінство
    Годная Женшчына ці честная да.да ...мужское достоінство.
    Таму і каштуе " честь" 40 рублей
  • сомнении нет
    11.05.2025
    Кто бы сомневался, что садисты "губопика" - филиал росгвардии России в Беларуси ???
  • 1
    11.05.2025
    Нават 40 лукашыскіх рублёй шкада на гэты значок аддаваць.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць