Эканоміка1313

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не

Былы прэм'ер дадаў, што ў яго сям'і такой звычкі ўжо няма.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы дагэтуль лічаць цэны ў далярах. На яго думку, гэта справа звычкі.

«Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрапейскім Саюзам. У той жа Расійскай Федэрацыі, дарэчы сказаць, гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы. Мы ў сям'і, напрыклад, неяк вось ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, на нейкія такія буйныя пакупкі, як нерухомасць ці яшчэ нешта, яшчэ звычка захоўваецца, але, думаю, пройдзе яшчэ пэўны час і мы ўсё больш будзем пазбаўляцца ад прывязкі да нейкай чужой валюты», — сказаў Галоўчанка на тэлеканале «Беларусь 1».

Галоўчанка дадаў, што на гэта ёсць лагічныя прычыны: беларусы ніяк не ўплываюць на тое, што адбываецца з амерыканскім далярам, а вось беларускім рублём могуць кіраваць.

Старшыня Нацбанка сцвярджае, што палітыка дэвалютызацыі дае свой плён. «Нездарма мы цалкам адвязалі ўсе тарыфы ад даляраў, стаўку арэнднай платы ад валюты. Гэта добра ўспрымаецца, гэта прыжылося ўжо. І ўжо нават усе плацяжы, якія шырока выкарыстоўваюцца і якія раней былі прывязаныя, цяпер людзі спакойна называюць у беларускіх рублях. Нікога гэта не шакуе. Думаю, што тут пытанне менавіта даверу да нацыянальнай валюты», — лічыць Раман Галоўчанка.

Каментары13

  • Петя
    21.04.2025
    Это связанно наверное с тем что в 1994 года бел рубль девальвировал в 3 миллиона раз а российский всего в 60 раз?
  • Шуба качанавай
    21.04.2025
    Як былі кошты ў далярах і эўра, так и засталіся. І застануцца далей. І ў гэтым няма нічога дрэннага, што беларусы робяць падлікі ў валюце. Гэта нармальная практыка жыхара цівілізаванай краіны. І з расейцамі няма чаго параўновываць, бо ў іх рубель усёж-такі валюта, якую можна сдаць у амаль любым абменніку. А праблема тут у тым, што за 30 год адзін "эканаміст" так і не здолеў зрабіць у краіне нармальные грошы, а не фанцікі, якія за межамі БССР нікому не патрэбныя.
  • даведка
    21.04.2025
    Никакого доверия к белорусскому рублю не было, нет и при это власти уже никогда не будет. Я считал и считаю в уме всё в долларах, чтобы легче понимать, как стремительно в последнее время обесценивается белорусский рубль, за который уже можно купить гораздо меньше, чем даже в конце прошлого года.

    Белорусскими рублями уже выгоднее подтираться, чем туалетной бумагой, курс которой постоянно растёт по отношению к национальной белорусскому валюте.

Цяпер чытаюць

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай3

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему6

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка7

Беларуска не можа выехаць з Польшчы праз рэдкі спосаб легалізацыі. Каб гэта выправіць, трэба мяняць закон2

Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна3

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі3

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК1

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес88

Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ2

Японскі блогер, які ведае амаль усе мовы свету, сустрэў у Вене Надзею, якая загаварыла з ім па-беларуску ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай3

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць