Свет55

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу

Палітычны эксперт з пула алігарха Мядзвядчука накіроўваўся з Расіі ў Германію, каб атрымаць прэмію ад дэпутатаў Бундэстага.

Кірыл Малчанаў Kirill Molchanov Кирилл Молчанов
Фота: SBUkr / Telegram

Пра затрыманне палітолага Кірыла Малчанава стала вядома 31 сакавіка. Першым пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў былы прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Ён жа напісаў, што палітолаг «займаўся сістэмным інфармаваннем еўрапарламентарыяў і дэпутатаў Бундэстага», а тыя «ў знак удзячнасці запрасілі яго ў Берлін для ўручэння прэміі і гранта.

Паводле інфармацыі з іншых крыніц, палітолаг паляцеў у Берлін транзітам праз Турцыю і Польшчу. У выніку, як паведамляе афіцыйны канал Службы бяспекі Украіны, у межах сумеснай аперацыі з Службай знешняй разведкі і праваахоўнымі органамі Польшчы, ён быў затрыманы.

СБУ адзначае, што гэта першая з пачатку паўнамаштабнага ўварвання перадача расійскага агента, які дзейнічаў супраць Украіны ў інфармацыйнай сферы.

«Зараз ён знаходзіцца ў адным з кіеўскіх СІЗА. Фігурантам справы з’яўляецца «палітычны эксперт» з медыйнага пула падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе Віктара Мядзведчука. Паводле матэрыялаў справы, зламыснік быў завербаваны і працаваў адначасова на дзве спецслужбы краіны-агрэсара: ФСБ і знешнюю разведку Расію», — паведамляе СБУ.

Кірыл Малчанаў Kirill Molchanov Кирилл Молчанов
Фота: SBUkr / Telegram

Як вядома, Кірыл Малчанаў у 2022 годзе выехаў у Расію. Там ён стаў адным з ключавых ідэолагаў крамлёўскіх прапагандысцкіх праектаў «Дарагая Украіна» і «Голас Еўропы», частым госцем ток-шоу Салаўёва.

СБУ называе Малчанава арганізатарам вулічных акцый на тэрыторыі ЕС з заклікамі да згортвання міжнароднай падтрымкі Украіны. Палітолага таксама абвінавачваюць у публічных закліках да падрыхтоўкі заказных тэрактаў ва Украіне.

На падставе сабраных доказаў следчыя СБУ паведамілі Малчанаву аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з апраўданнем, прызнаннем правамернай, адмаўленнем узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, гераізацыяй яе ўдзельнікаў і калабарацыянісцкай дзейнасцю (частка 3 артыкула 436-2 і частка 6 артыкула 111-1 Крымінальнага кодэкса Украіны). Яму пагражае да 12 гадоў турмы.

Каментары5

  • Answer
    01.04.2025
    Интересным персонажам Бундестаг выдает гранты!
  • Во як!
    01.04.2025
    Вось тебе і Германія. Вось табе і еўрапарламентарыі з дэпутатамі Бундэстага! Вось каму немцы прэміі раздаюць...
  • бабруйчанін
    02.04.2025
    В Украіне з " пула медведчука" Януковіча зараз шмат працуе на " офіс " на Зяленскага ..іванов петров гладкіх галаванаў... Адзінкі журналістаў экспертаў якія мелі засталіся з Рэпутацыяй. У сбУ дарэчы таксама ці крыху лепш...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы2

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»1

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы2

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць