Свет

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

Правацэнтрысцкая партыя Demokraatit атрымала найбольшую колькасць галасоў на парламенцкіх выбарах у Грэнландыі, якія праходзілі на фоне заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб жаданні ўзяць востраў пад кантроль.

Падлік галасоў на выбарах у Грэнландыі, 11 сакавіка 2025 года. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Партыя Demokraatit выступае за захаванне сувязяў з Даніяй і супраць прыспешанага абвяшчэння незалежнасці вострава. Яна набрала 30% галасоў.

На другім месцы з 25% апынулася партыя Naleraq, якая выступае за незалежнасць і ўсталяванне больш цесных сувязяў з ЗША.

Перамога Demokraatit стала нечаканай. Яна сведчыць пра тое, што для многіх у Грэнландыі не менш важнымі з'яўляюцца ахова здароўя, адукацыя, культурная спадчына і іншая сацыяльная палітыка.

Партыя Ataqatigiit, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Грэнландыі Муце Эгедэ, і партыя Siumut, якія складалі ўрад Грэнландыі і дамінавалі ў палітыцы вострава апошнія гады, цяпер занялі трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна. Яны сабралі 22 і 15% галасоў.

Яшчэ 7% галасоў атрымала партыя Atassut, якая выступае за саюз з Даніяй, супраць незалежнасці.

Агулам партыі, якія выступаюць за саюз з Даніяй ці незалежнасць у саюзе з Даніяй, сабралі 74% галасоў.

Як вядома, Трамп выказаў перакананне, што Злучаныя Штаты «атрымаюць Грэнландыю так ці інакш». Ён паабяцаў зрабіць грэнландцаў багатымі і падняць востраў «да такіх вышынь, якія вы ніколі не лічылі магчымымі раней».

Прэм'ер Грэнландыі ў адказ заявіў, што прэзідэнт ЗША павінен зразумець, што грэнландцы не хочуць быць амерыканцамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць