Консульскі Дэпартамент МЗС Польшчы плануе нанесці новы ўдар па візавых пасярэдніках, якія дапамагаюць браніраваць рэгістрацыі для падачы дакументаў на выдачу віз.

Напрыклад, мяркуецца ўкараніць біяметрыю пры аўтарызацыі на сэрвісе па браніраванні дат візіту, піша Rzeczpospolita.pl.
Консульскі аддзел МЗС плануе ў бліжэйшы час запусціць дадатковую электронную службу, якая будзе ідэнтыфікаваць асобу, якая мае намер прызначыць дату наведвання консульскай установы праз анлайн-сэрвіс, — піша выданне.
Неафіцыйна вядома, што для гэтага павінна выкарыстоўвацца біяметрыя — уваход у візавую заяўку будзе магчымы з дапамогай індывідуальных біяметрычных характарыстык — якія абараняюць доступ да мабільных тэлефонаў, а таксама іншых магчымасцяў (зараз гэта адбітак пальца або ідэнтыфікацыя твару).
Імаверна, што служба блакавання ашуканскіх пасярэднікаў павінна быць уведзена ў канцы гэтага года.
«Тэрміны запуску механізму звязаныя з бягучай заканадаўчай і інфармацыйнай працай», — падкрэслівае МЗС.
Каментары
Вернули бы личную запись