Грамадства2020

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Пра вызваленне палітзняволеных паведаміла Святлана Ціханоўская.

Фота: Святлана Ціханоўская / X, «Радыё Свабода»

Разам з Андрэем Кузнечыкам, супрацоўнікам «Радыё Свабоды», выйшлі на свабоду актывістка Алена Маўшук і грамадзянін ЗША, імя якога не раскрываецца.

«Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым», — адзначыла Ціханоўская.

Усе трое ўжо знаходзяцца ў Літве.

У тэлеграм-канале Ціханоўскай апублікавалі відэа з Аленай Маўшук.

Андрэй Кузнечык — журналіст-фрылансер «Радыё Свабоды». Яго затрымалі ў лістападзе 2021 года. 8 чэрвеня 2022 Магілёўскі абласны суд прыгаварыў журналіста да 6 гадоў калоніі.

У студзені 2025 года дзяржаўны канал АНТ выпусціў інтэрв'ю са зняволеным журналістам.

Прэзідэнт і генеральны дырэктар «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» Стывен Капус пракаментаваў навіну пра вызваленне Андрэя Кузнечыка:

«Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей. Пасля больш чым трох гадоў расстання гэтая сям’я зноў разам дзякуючы прэзідэнту Трампу. Мы таксама ўдзячныя дзяржсакратару Рубіа і ягонай камандзе, і літоўскаму ўраду за іх падтрымку. Мы захоўваем надзею, што наш журналіст Ігар Лосік таксама будзе вызвалены, і спадзяемся на далейшае лідарства і кіраўніцтва адміністрацыі Трампа». 

Алену Маўшук затрымалі 10 жніўня 2020 года ў Пінску. У красавіку 2021 года ёй прысудзілі 6 год калоніі па справе аб масавых беспарадках.

@nashaniva 47-гадовы журналіст «Радыё Свабоды» правёў за кратамі больш за тры гады. Яго вызвалілі проста ў турэмнай робе і сёння ён прыбыў у Вільню. Яго сустракалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацвей і 11-гадовая Яніна Фота і відэа: «Радыё Свабода» #беларусь #новостибеларуси #жывебеларусь #навіны #белорусы #политзаключенные #бчб ♬ i was only temporary - my head is empty

Каментары20

  • Інтрыга
    12.02.2025
    "грамадзянін ЗША, імя якога не раскрываецца" - няўжо Зянковіч? Калі так, то астатнім, хто застаўся ў турме па яго справе, будзе вельмі крыўдна.
  • Іронія
    12.02.2025
    "Усе трое ўжо знаходзяцца ў Літве." Здаецца, Кузнечык да зняволення не хацеў нікуды з'язджаць з Беларусі. Таму ён і дачакаўся затрымання і прысуду, а шмат якія іншыя калегі на той момант ужо выехалі з краіны. А зараз вызваленых закладнікаў вывезлі ў Літву. Вось такая іронія.
  • Интересно
    12.02.2025
    А Франак тут каким боком?:))

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць