Грамадства55

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Моцны вецер падняў зямлю з палёў, якія засталіся не пакрытымі снегам. Бедства ў вёсцы Чапялі звязваюць з высечкай лесапаласы.

Занесеная зямлёй сядзіба «ДоРэНі» ў Салігорскім раёне

Жудасныя відэа апублікавала ў сваім інстаграме мясцовая сядзіба «ДоРэНі», у кантактным заапарку якой жывуць коні, вярблюды, страусы, лісы, паўліны і іншыя жывёлы і птушкі.

На кадрах бачнае шчыльнае пылавое воблака, праз якое здаецца, што на вуліцы не сонечны дзень, а прыцемкі. Тоўстым слоем зямля пакрыла ўсю тэрыторыю сядзібы. 

«Слой такі, што ўжо страшна! Земляная катастрофа!» — пішуць устрывожаныя гаспадары. 

Зямлю мяце моцны штармавы вецер з суседніх пераараных, але не засеяных палёў. Пылавое воблака нічога не стрымлівае, бо, як адзначаюць мясцовыя жыхары, лесапаласу высеклі пры рэканструкцыі трасы Р-23.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Ё
    04.01.2025
    Тое, што лукашысты высякаюць лесапалосы і ваююць з дрэвамі ў гарадах, гэта сумны факт. Ніякога лагічнага абгрунтавання гэтаму няма, акрамя нікчэмнага навязлівага меркавання аднаго сумна вядомага чалавека. Але на відэа нічога катастрафічнага ня бачна. Газону падкормка, з дахаў зямля змыецца першым дажджом. Для палесся такія пылавыя вятры сталі нормай гадоў 30.
  • а сколько же тонн клевера от каждой курицы-несушки будет засыпано в инкубаторы после такой зимы
    04.01.2025
    не ту сядзібу замяло
  • Индеец
    05.01.2025
    Пролетарский совок и природа - вещи несовместимые. Минск весь закатан в бетон, на каждом шагу одни машины, и только вдоль дорог который год стоят сухие не прижившиеся палки. Пролетариату нравится жить вони и грязи.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы2

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»1

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы2

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць