Эканоміка55

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана

Мінскі рэстаран Falcone аб'явіў у сацсетках пра сваё закрыццё. Гэтым рэстаранам кіравала сям’я Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы.

У сацсетках установы з'явілася такое паведамленне:

«З вялікім смуткам мы паведамляем вам, што наш рэстаран Falcone закрываецца.

Дзякуй кожнаму з вас, што былі з намі на працягу 17 гадоў! Нашы кухары гатавалі для вас з любоўю! Сэрвіс хацеў дагадзіць кожнаму госцю. Мы шчыра дзякуем усім вам за выдатныя моманты, якія мы перажылі разам.

На працягу многіх гадоў вы рабілі нашы вечары асаблівымі, і мы заўсёды будзем памятаць вашы ўсмешкі і радасць, якімі вы дзяліліся з намі. Калі ласка, заставайцеся з намі ў сацыяльных сетках або па электроннай пошце, каб мы маглі дзяліцца з вамі сваімі новымі праектамі ў будучыні».

Рэстаран італьянскай кухні Falcone (у перакладзе з італьянскага азначае «Сокал») адкрыўся ў Мінску на вуліцы Караля ў 2007 годзе, нагадвае Blizko.by. Шэф-поварам рэстарана быў Вячаслаў Фядзюк.

Рэстаран праславіўся як месца з адным з самых высокіх цэннікаў. Напрыклад, у меню можна знайсці ялавічыну Вагю з падліўкай «Джэк Дэніелс» — яна каштавала роўна 500 рублёў.

Праўда, не ўсе стравы былі такія дарагія. Напрыклад, можна было знайсці супы па 10 рублёў або дэсерты па 8 рублёў, а бульбяное пюрэ за 7.

У 2015 годзе рэстаран трапіў у публічны скандал, калі ў сацсетках установы з'явілася фота дзвюх жанчын ва ўзросце з подпісам «Фальконе самы дарагі рэстаран? Ды ладна, вось вам адваротны доказ». Беларусы палічылі такое стаўленне хамствам, бо па ўзросце наведвальнікаў нельга рабіць ніякіх высноў пра іх заможнасць і плацежаздольнасць.

Кіравала рэстаранам сям’я Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы.

Каментары5

  • Мовазнаўца
    04.01.2025
    [Дзякуй, выправiлi - Рэд.]
  • Супер
    04.01.2025
    Ну і хрэн з ім. Ні слова па беларуску ў меню.
  • Беня
    04.01.2025
    По старой африканский традиции будут готовить мясное рагу из врагов.

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі11

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома13

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі11

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць