Грамадства2626

Беларусы вяртаюцца з Еўропы і суткамі стаяць на мяжы, кіламетровыя чэргі

Перад навагоднімі святамі на ўезд у Беларусь з Еўропы ўтварыліся велізарныя чэргі перад усімі пунктамі пропуску. Найбольш складаная сітуацыя на мяжы з Польшчай.

Чарга з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы. Фота: тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

Польшча

Чарга з легкавікоў на ўездзе ў Беларусь з Польшчы па стане на 17 гадзін суботы расцягнулася прыблізна на 9,5 кіламетра. 

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl, калаж «Наша Ніва»

Некаторыя нават вылічваюць сярэднюю хуткасць, з якой рухаецца чарга. Калі такі падлік слушны, то тым, хто цяпер становіцца ў калейку, давядзецца правесці ў чаканні каля трох сутак.

Людзі, якія сталі ў чаргу даўжынёй 5,3 кіламетра, адпісвалі ў чаце, што праз 33 гадзіны прасоўвання ім заставалася 800 метраў да заезду ў пункт пропуску з польскага боку.

Іншыя дадаюць, што за 24 гадзіны праехалі роўна палову адлегласці да пагранперахода.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

У другой палове дня 21 снежня з Польшчы ў Беларусь уязджалі тыя, хто стаў у чаргу познім вечарам 19 снежня. Праходжанне мяжы ў іх заняло 37 гадзін. Рэкордным паказчыкам, якімі людзі дзяліліся ў чатах, было 40 гадзін і 40 хвілін.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

А вось на выезд з Беларусі ў ЕС чаргі з легкавых машын, можна сказаць, няма. Па стане на 16 гадзін толькі ў пункце пропуску «Брэст» было 10 машын у чарзе. 

Сітуацыя з аўтобусамі таксама складаная. Па стане на 17 гадзін суботы налічваецца каля 45-50 аўтобусаў, якія накіроўваюцца з Польшчы ў Беларусь. Раніцай было каля 30-35 аўтобусаў.

Людзі, якія ўчора выехалі аўтобусам з Варшавы а 12-й дня, трапілі ў Беларусь толькі ў 10:30 наступнага дня.

Цяпер, калі не перасаджвацца ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да шлагбаума, то толькі ў чарзе давядзецца правесці каля сутак. Калі атрымліваецца падсесці ў першы аўтобус, то само праходжанне мяжы займае каля 12 гадзін — так учора пісалі ў чатах.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

Але выглядае, што сітуацыя з падсадкай пагоршылася. Адна з карыстальніц падзялілася, што ў першых 25 аўтобусах ад шлагбаума вольных месцаў ужо няма.

Літва. «Каменны Лог»

Перад святамі чэргі з легкавікоў вярнуліся і на літоўска-беларускую мяжу.

Аўтобусы ў пункце пропуску «Каменны Лог» праходзяць мяжу прыблізна за 9 гадзін.

Чарга на выезд з Літвы ў Беларусь у гэтым пункце пропуску па стане на 16:30 расцягнулася на 3,5 кіламетра. У чатах пішуць, што гэта каля 450 легкавікоў. 

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

Людзі справаздачацца, што на тое, каб толькі даехаць з канца чаргі да шлагбаума на літоўскім баку, у іх пайшлі роўна суткі. І гэта пры ўмове, што чарга на той момант была каля 2 кіламетраў.

Літва. «Беняконі»

Аўтобусы праз «Беняконі» праязджаюць хутчэй, чым у «Каменным Лозе». На праход мяжы 21 снежня праходзіць каля 3 гадзін.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/granica_bypl

Чарга з легкавікоў з Літвы ў Беларусь у «Беняконях» а 17-й гадзіне складала 3,4 кіламетра, хоць яшчэ а 5-й раніцы была 2,5 км.

Людзі, якія ўчора а 14-й сталі ў чаргу прыблізна 210-й машынай, дабраліся да шлагбаума з літоўскага боку толькі праз 10 гадзін. Іншыя карыстальнікі дадаюць, што прыблізна столькі ж давядзецца правесці ўнутры пункту пропуску. Такім чынам атрымліваецца, што праезд мяжы займае каля 20 гадзін.

Латвія

Найменшыя чэргі на мяжы з Латвіяй, бо праз яе нельга ехаць на аўто з беларускай рэгістрацыяй. Днём у «Грыгароўшчыне» налічвалася каля 200 машын (каля 1,5 км), якія стаялі ў чарзе на выезд з Латвіі ў Беларусь. 

Каментары26

  • Жора
    21.12.2024
    Ганьба, сапраўдная ганьба - ненавідзець сваіх жа беларусаў, якія вымушаны праз палітычную і эканамічную сітуцыю жыць і працаваць у замежжы, і вяртацца да сем'яў і сваякоў адно на Каляды.
  • Аматар
    21.12.2024
    Гэта проста здзек з людзей.
  • Аматар
    21.12.2024
    Ганьба, так з Еўропы едуць! Хто дадому, а хто ў госці на святы!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць