Грамадства22

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы

Нагадаем, нядаўна беларусам, якія запісаліся на падачу на польскую візу, сталі званіць супрацоўнікі візавых цэнтраў. Калі даведваліся, што чалавек запісаўся праз пасярэднікаў, запіс маглі ануляваць. Цяпер кампанія VFS Global афіцыйна патлумачыла гэту практыку.

Кампанія піша, што выкарыстоўваць адзін нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для некалькіх паўналетніх заяўнікаў можна, толькі калі рэгіструюцца муж і жонка (групавая рэгістрацыя). У выпадку рэгістрацыі непаўналетніх дзяцей бацькамі неабходна ўказаць нумар тэлефона аднаго з бацькоў, які рэгіструе дзіця.

Змена даных, якія ўпісвае заяўнік, не прадугледжана.

У выпадку праверкі запісу па тэлефоне, пакінутым пра рэгістрацыі, запіс лічыцца пацверджаным толькі пасля станоўчага выніку праверкі. Для наведвання візавага цэнтра і канчатковага пацверджання запісу неабходна пацвердзіць лічбавы код, высланы на адрас электроннай пошты заяўніка падчас званка спецыяліста візавага цэнтра.

Запіс будзе адменены ў выпадку, калі:

  1. кантактны нумар тэлефона ўпісаны няправільна;
  2. было тры няўдалыя спробы звязацца з заяўнікам;
  3. падчас званка заяўнік не пацвердзіў лічбавы код, высланы на адрас электроннай пошты;
  4. выяўленыя іншыя неадпаведнасці.

Кантактны нумар тэлефона павінен быць актуальным. Як яго ўпісаць у сістэме рэгістрацыі: код краіны (напр. 375) і дзевяцізначны нумар з указаннем кода аператара.

Візавы цэнтр звярае ўсе названыя заяўнікам даныя. Ліст рэгістрацыі ў сваю чаргу змяшчае толькі частку ўведзеных даных, усе названыя даныя можна праверыць у кабінеце карыстальніка.

Для пацверджання запісу тэлефануюць з 8:00 да 17:00 у працоўныя дні.

Каментары2

  • Čytač
    16.12.2024
    U vypadku rehistracyi niepaŭnaletnich dziaciej baćkami nieabchodna ŭkazać numar telefona adnaho z baćkoŭ, jaki rehistruje dzicia.

    Jakoha z baćkoŭ? Katory rehistruje i dziaciej i žonku ci telefon žonki, kali muž užo zarehistravaŭ na svoj numar siabie i žonku?
  • ІМЯ ЦЯБЕ ФЕМІДА
    16.12.2024
    Ціпа ( не па-польску) "барацьба" з карупцыяй... JA-JA !
    Tolki kОlejka bez prawa zamiany ! УСЁ АСТАТНЯЕ - КАРУПЦЫЯ Ў ТРОХКУТНІКУ КАНСУЛЯТ-ВІЗАВЫ ЦЕНТР- АТРЫМАЛЬНІК ( НЕ ВІЗЫ !!!! ) А ТОЛЬКІ МАГЧЫМАСЦІ СКЛАСЦІ ЗАЯВУ НА ВІЗУ !
    PS/ korupcja FOREVER

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць