Музыка2323

Беларусы пабеглі рабіць візы на жнівень — усё праз канцэрт Макса Каржа

Беларусы збіраюцца на жнівеньскі канцэрт Макса Каржа ў Варшаве — ды так актыўна, што ў візавых агенцтвах кажуць пра наплыў кліентаў. 

Супрацоўніца аднаго візавага агенцтва расказала ў тыктоку, што атрымлівае багата запытаў на адкрыццё шэнгена да жніўня.

«Тыя, хто ўжо набыў квіток і хоча з’ездзіць на канцэрт, — не рабіце памылак мінулага года. У мінулым годзе ўсе пагалоўна падаваліся проста перад самім канцэртам на грэчаскую візу. Шмат хто, натуральна, атрымаў адмовы, бо ў Грэцыі даволі вялікі працэнт адмоваў», — раяць у агенцтве. 

Некаторыя з беларусаў, хто паспеў урваць квіткі на канцэрт, скардзяцца ў тыктоку, як складана атрымаць візу. У каментарах ім прапануюць розныя варыянты, часам і зусім нечаканыя:

«Паспрабуйце іспанскую турыстычную візу зрабіць».

«Чытаў, што прасцей за ўсё праз Францыю трапіць — яна і бліжэй за ўсё, і шэнген афармляе без праблем».

«Мы так летам пераехалі ў іншую краіну дзеля таго, каб наведаць канцэрт».

Некаторыя каментатары дзеляцца, як у папярэднія гады спачатку купілі квіткі на канцэрт, а візу так і не атрымалі.

«Мы з маладым чалавекам таксама так зрабілі ў гэтым годзе. Звярнуліся ў візавы цэнтр, вынік — дзве адмовы».

«Я так у мінулым годзе зрабіла. Здагадайцеся, хто не быў на канцэрце?»

Што па цэнах? Напрыклад, агенцтва Premium Visa (яно супрацоўнічае з ініцыятывай «Движ Минск», якая рыхтуе тур адмыслова на канцэрт у Варшаве) называе самым даступным грэчаскі шэнген. За яго на сёння трэба будзе заплаціць 580 рублёў: 280 з іх пойдзе на консульскі і сэрвісны зборы ў візавым цэнтры і яшчэ 300 — на падрыхтоўку анкеты, запіс на візу, браніраванне гатэля і авіапералёту, падрыхтоўку маршрутнага ліста.

За іспанскі шэнген просяць агулам 880 рублёў, за італьянскі — больш за 2500 рублёў. У выпадку з даражэзным італьянскім шэнгенам агенцтва абяцае, што не трэба будзе хвалявацца наконт магчымых адмоваў у візе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Пракоп
    15.12.2024
    Те хто ідзе на канцэрт када - мудакі. !!!
  • Гэй-ла-ла-ла-лай
    15.12.2024
    Падплінтуснікі вырашылі вынырнуць паветра набраць, паскакаць ды й назад залезці крэмзаць балабу ў сваёй нары.
    Рыгорыч, напэўна, і сам бы ім візы аплаціў, каб пар выпусціць у выбарны час!
  • Так
    15.12.2024
    Беларусы кінуліся на візы, каб не толькі ў Беларусі, але і за мяжой пастухаць рускай музыкі.

    Стан беларушчыны, 2024 год.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку9

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць