14 птушанятаў.

У Беларусі заўважылі шматдзетную сям'ю лебедзяў-шыпуноў — у адным вывадку 14 птушанят. Як мяркуецца, ім крыху больш за месяц, піша Onliner.by.
Па словах арнітолагаў, гэта своеасаблівы рэкорд для гэтага віду. Пра ўнікальны выпадак напісаў у сваіх сацсетках адукацыйны праект пра прыроду і птушак Kryly.by.
Арнітолагі сустрэлі вялікую лебядзіную кампанію падчас адной са сваіх прагулак уздоўж ракі Мухавец у Брэсце. І нават вопытных спецыялістаў уразіла колькасць лебедзянят, якіх выхоўвала адна пара птушак.
Onliner звязаўся з заснавальнікам праекта Kryly.by Сямёнам Левым, каб даведацца, у чым асаблівасць такой незвычайнай з'явы.
Як правіла, за адзін сезон лебедзі-шыпуны адкладаюць па 4‑6 яек. Беларускія арнітолагі, якія займаюцца вывучэннем гэтага віду, сустракалі таксама і па 10 птушанят у адным вывадку. А аднойчы людзі заўважылі і 16 лебедзянят — было гэта некалькі гадоў таму ў Магілёве. Але 14 птушанят у лебедзяў — гэта таксама вельмі шмат, і гэта выключны выпадак, — распавядае спецыяліст.
Таксама арнітолаг тлумачыць: такое «шматдзетнае бацькоўства вельмі энергазатратна для лебедзяў-шыпуноў.
— Самка больш за месяц толькі адкладала яйкі, а потым яшчэ дзесьці паўтара месяца наседжвала. Самец жа будаваў гняздо, прыносіў ёй ежу. Для таго каб вывесці такое вялікае патомства. трэба вельмі шмат пажыўных рэчываў і энергіі. Так што можна меркаваць, што самка зімой і вясной знаходзілася ў спрыяльных умовах, ёй усяго хапала і ў яе сфармаваўся добры тлушчавы запас.
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары