Грамадства

Заўтра ў Мінску абмяжуюць рух на двух праспектах

У нядзелю, 26 ліпеня, у беларускай сталіцы адбудуцца асноўныя спаборніцтвы Міжнароднага мінскага трыятлона. У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за тры тысячы спартсменаў з 13 краін. У сувязі з гэтым мерапрыемствам Дзяржаўтаінспекцыя ўвядзе часовыя абмежаванні руху транспарту на праспектах Пераможцаў і Машэрава.

Рух будзе перакрыты:

  • з 06:45 да 12:45 — па цотным баку праспекта Пераможцаў у напрамку МКАД на ўчастку ад вуліцы Ратамскай да праспекта Машэрава;
  • з 06:45 да 14:45 — па цотным баку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Паркавай да вуліцы Ратамскай;
  • з 08:10 да 12:45 — па праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.

Акрамя таго, у раёне правядзення трыятлона часова забароняць прыпынак і стаянку транспартных сродкаў.

Кіроўцам рэкамендуюць загадзя планаваць маршруты і, па магчымасці, аб'язджаць участкі, дзе будуць дзейнічаць абмежаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць