«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»
Незвычайная прыродная з'ява была заўважаная на адной са сталічных вуліц. На яе звярнуў увагу карыстальнік Threads Дзмітрый, піша Blizko.by.

Малады чалавек звярнуў увагу, што ад ствалоў гарадскіх дрэў каля праезнай часткі ішоў слабы дым. Мінчук вырашыў не ўпускаць момант і зафіксаваў феномен на камеру.
«Адбываецца сапраўдная магія. Хогвартс адпачывае», — падпісаў фота і відэа аўтар.
Выдзяленне белай пары ці туману са ствала жывога дрэва часцей за ўсё абумоўлена выпарэннем унутранай вільгаці і актыўным рухам соку пры рэзкім перападзе тэмператур. У моцную спёку пасля дажджу або пры рэзкіх тэмпературных ваганнях вільгаць з трэшчын кары награваецца і імкнецца вонкі, утвараючы міні-воблачка пары, падобнае да дымку.
На Гомельшчыне знайшлі рэдкі грыб, якога не бачылі больш за 60 гадоў
Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць
Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені
Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары