Грамадства1111

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі

Былы палітвязень і блогер Ігар Лосік, які адбываў тэрмін у Наваполацкай калоніі і выйшаў на волю 11 верасня 2025 года, расказаў у сваіх сацсетках пра бунт, што адбыўся ў верасні 2025 года ў калоніі.

Калонія ў Наваполацку, фота: суполка «Беларуская турма» ў vk.com

«Пачну з перадгісторыі. У лагерах ёсць некалькі тыпаў зняволеных. Гэта блатныя, актывісты, мужыкі і нізкі статус. Блатных дагэтуль амаль нідзе не засталося, тым больш на лагерах для першаходаў. «Актывісты» — гэта зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі за розныя плюшкі. Пра актывістаў якраз у тэму выйшаў артыкул на «Люстэрку». 

Дык вось, лагер у Наваполацку вельмі спецыфічны і жорсткі асабліва пры былым начальніку Пальчыку (аказваецца ён з Баранавічаў з суседняга са мной пад'езда, вось такая іронія).

Кожную раніцу ў штабе там стаяла чарга з даносчыкаў, якія дзяліліся з операмі чуткамі і скаргамі ў асноўным на палітычных, але і не толькі.

Пальчык выбудаваў сваю сістэму з актывістаў, усё працавала як гадзіннік. Але пасля таго як Пальчык настолькі загуляўся ў садызм, што пра яго нават напісалі ў «СБ» і саслалі кіраваць арыштным домам на 5 камер у Віцебскім СІЗА, памяняўся начальнік. Прыйшоў Машадзіеў і пачаў ламаць гэтую сістэму са стукачоў, заўгасаў і ўсіх «казлоў» пад сябе.

Напружанне паміж ўсёдазволенасцю актывістаў і такой атмасферай пры сталым зацісканні гаек расло і ў выніку як гэта заўсёды бывае, калі спружыну вельмі моцна сціскаць, то аднойчы яна выпрастаецца. Гэта і адбылося восенню 2025 года.

Адзін з самых ненавісных актывістаў у Наваполацку быў зняволены па прозвішчы Іваноў. І вось у дзень ікс яго аблілі мачой. Адпаведна, гэта аўтаматычна даўно складзеная сістэма пераводу ў «нізкі статус», як кажуць на зоне «ў пеўні». Адпаведна, з ім нельга мець ніякіх спраў, нельга дакранацца, нічога з рук у яго браць таксама нельга. Ну і вядома сядзець за адным сталом.

Адміністрацыя калоніі нічога не зрабіла, у нізкі статус яго не вызначылі, бо гэта быў свой актывіст і на яго былі іншыя планы. Але гэта паслужыла трыгерам. У сталовай пачалася буча, зняволеныя пачалі крычаць, што не будуць сядзець з ім за адным сталом, адмаўляліся ад ежы. З гэтага ўсё і пачалося.

Што зрабіла адміністрацыя? Яны Іванова проста паклалі ў санчастку. Ізалявалі ад граху далей, на Наваполацку гэта ўжо ўвайшло ў традыцыю. Ну гэтым разам зняволеныя сказалі: «Ніфіга. Ён павінен быць у нізкім статусе». А Іванова ціха вывезлі ў шпіталь на «тройку» ў Віцебск.

І тут пацаны пачалі выстаўляць патрабаванні датычна ўсіх астатніх актывістаў. Бо ўсіх дасталі.

Напрыклад, быў там такі Карлаў, унук былога рэктара Віцебскага каледжа, я з ім сядзеў 4 месяцы ў ПКТ. Яго баяліся нават свае ж «казлы» і на некаторых атрадах на яго ставілі пікеты як і на мянтоў, калі ён з'яўляўся на лакальнай зоне.

І тут пачалася дзвіжуха. Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў. Карлаў, Каламін, Асіпенка, загадчык гаспадаркі некаторых атрадаў (дакладна сёмага і восьмага). Пабілі загадчыкаў гаспадаркі.

Частка людзей пабегла ў атрады і паразбівалі тэлевізары. Ёсць інфармацыя, што нават разбілі некалькі відэакамер. 

Пасля гэтай гойды прыехала вялікая камісія з Дэпартмента выканання пакаранняў нібыта нават з самім начальнікам, даведваліся якія патрабаванні і чаму так здарылася. Заходзілі ў кожную камеру ШІЗА (чаго ніколі не было), з некаторымі ўдзельнікамі гаварылі да шасці гадзін, чым лагер жыве і што за бздура там адбываецца. А яшчэ. Пад дахам (у ШІЗА) таксама быў бунт, там кожную раніцу табе пад ногі выліваюць некалькі літраў хлёркі, так гэтую хлёрку збіралі і вылівалі на радыёкропкі з якіх па 16 гадзін напралёт гучалі па коле некалькі лекцый (я пра гэты метад катаванняў таксама пісаў). 

Пасля камісіі ў ШІЗА ўпершыню зачынілі вокны, якія былі адкрыты і зімой і летам заўсёды, каб у камеры было пастаянна холадна і людзі з’язджалі з глузду ад холаду. 

Але ў лагер яшчэ і прыязджалі «касманаўты», заслалі ўсіх самых актыўных, пагрузілі ў мікрааўтобусы і развезлі па іншых зонах. Далі ў выніку па тры гады турэмнага рэжыму, а таму каго прызналі важаком, накшталт як раскруцілі па 411‑м артыкуле і дадалі тэрмін. І пасля гэтага як мінімум намеснік РАР Журко быў пераведзены ў СІЗА Калядзічаў».

Каментары11

  • Цикава
    25.07.2026
    Блатная жизнь. Частка энтэлегенцыи трапила за краты, и пачалося ва усих медыя. Я вам адкрыю вочы, тое што вы тут апавядаеце было заужды, ничога для вас асабливага не меняли.
  • Анонимный
    25.07.2026
    Я как раз был в это время в этой колонии, и освободился уже после Лосика. Он не правду пишет! Вернее доля правды есть, но лишь доля. Очень напоминает его история "испорченный телефон" на 50-ом круге, когда часть правдивой информацию дополнена кучей не реальных домыслов. Правда выглядит так - Иванова действительно облили мочей, но это разовый и единичный случай. После этого Иванова почти сразу вывезли на новую зону, в отряд или в столовую его после этого не допускали, а того кто его облил освободили через 2 дня по концу срока, а потом "размотали" по 328.3.
    Что касается изьития активистов - такого вообще не было ни разу. Избили как то 3 активистов за конкретные их проделки, и тех кто это их избил жесточайше наказали, раскрутили по 411 ст и добавили сроков.
    По поводу того что бы кто то где то бил камеры - не было такого никогда. Но телевизоры один осуждённый действительно разбиля у него ходу крыша съехала и он разбил несколько телевизоров, за что его также жёстко наказали, раскрутили по 411 ст +возможно по 410-ой.
    А что касается Лоаикая то он сидел всё время безвылазно у пкт и шизо, потому не знал лично что против у колонии я знал лишь слухи. А сейчас наговорил 20% правды и 80% не реальных домыслов.
  • https
    25.07.2026
    Анонимный, ну дык нагавары што лепш. Што значаць артыкулы? А слова "разматалі"?

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню5

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць