Грамадства

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка патлумачыў, чаму ў Беларусі вырашылі не рабіць у студзені тыднёвыя навагоднія канікулы, аб'явіўшы выхадным днём яшчэ і 3 студзеня.

Раман Галоўчанка

«Я гэта нейкай праблемай наогул не лічу. Усё ж такі тыдзень — практычна поўнае расхалоджванне або замарозка эканомікі. Мы цяпер не ў тых умовах, каб дазволіць сабе такія доўгія канікулы», — сказаў Галоўчанка ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што кожнае прадпрыемства мае права прыняць рашэнне, якое больш падыходзіць для іх вытворчых мэтаў.

«Але для бюджэтнай сферы мы не можам зрабіць такі перапынак», — заявіў Галоўчанка.

Ён адзначыў, што першыя дні студзеня — «так званыя заключныя абароты бюджэту».

«Там увогуле ледзь не кругласутачна людзі працуюць, таму што трэба правесці ўсе тыя плацяжы, якія за кошт бюджэтных сродкаў аплачваюцца», — сказаў прэм'ер.

«Зноў-такі, з пункту гледжання захавання графіку працы і адпачынку, не вельмі цудоўна, калі ты спачатку тыдзень адпачываеш, а потым працуеш два тыдні запар з адным выхадным», — лічыць ён, падкрэсліўшы, што ўрад прыняў «самае збалансаванае і аптымальнае рашэнне».

Раней было прынята рашэнне, што ў Беларусі будуць выхаднымі днямі 1 і 2 студзеня. Праз дзень будзе яшчэ чатыры выхадныя дні запар — з 4 да 7 студзеня. Працоўны дзень з 6 студзеня (панядзелак) будзе перанесены на 11 студзеня (субота).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць