Грамадства4040

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне

Святлана Алексіевіч у спецвыпуску ТОКу патлумачыла, чаму не размаўляе на беларускай мове і ці галасавала б за дзве дзяржаўныя мовы.

Фота з сацыяльных сетак

Вялікая размова ў ТОКу з пісьменніцай, нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч выклікала шмат заўваг. Адной з іх тычылася таго, што пісьменніца не гаварыла на беларускай мове.

@tokbelarus Нобелевская лауреатка ответила хейтерам #Беларусь #белорусы #русскийязык #беларускаямова #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ transgender - &lt3

Адказваючы на гэтую прэтэнзію, Алексіевіч назвала некалькі прычын:

«Я сорак гадоў пісала сваю энцыклапедыю «Галасы утопіі» і аб'ездзіла ўвесь былы Савецкі Саюз. І «Утопія» гаварыла па-руску. (…) І нават у вёсцы, у якой я вырасла, усе настаўнікі гаварылі па-руску».

«Гэта вельмі вялікае і глыбокае пытанне для нашай культуры: чаму ў нас і адукацыя на рускай мове, і ўсё на рускай мове», — заўважыла пісьменніца. Яна выказала меркаванне, што для змены становішча «сапраўды трэба такі ўздым нацыі, такое ўзрушэнне нацыі як гэта адбылося ва Украіне, калі ўсе раптам загаварылі па-ўкраінску, усе пачалі вучыць украінскую мову, ва ўсіх адрынанне рускай мовы».

Калі б зараз вынеслі на рэферэндум пытанне аб адной ці дзвюх дзяржаўных мовах, то як прызнаецца Алексіевіч, яна б галасавала за двухмоўе, бо «ў палітыцы трэба быць рэалістамі»:

«Трэба ведаць, які народ. А народ гаворыць на дзвюх мовах. Таму павінна быць дзве мовы. Хаця я разумею, як у сённяшніх умовах пры канкурэнцыі такой магутнай рускай мовы вельмі цяжка было б выжыць нашай мове. Але гэта запатрабавала б ад нас нейкіх крэатыўных рашэнняў.

Alexievitch Алексіевіч Алексиевич

Але не тое, што забараніць [рускую] мову. Палова народа павінна была б перастаць гаварыць, бо яны гавораць толькі на рускай мове. Гэта было б няправільным. Стратэгічна няслушным для нацыі».

На аргумент аб тым, што калі дзяржаўнай будзе толькі беларуская мова, то ніхто не будзе забараняць гаварыць на рускай мове, але гэта будзе спрыяць паступоваму пераходу людзей да больш шырокага выкарыстання беларускай мовы, Алексіевіч заўважыла:

«Я хачу сказаць: давайце спачатку дэмакратыя, а потым ужо ўсе гэтыя пытанні. Давайце спачатку возьмем уладу, давайце спачатку пачнём будаваць новую дзяржаву. А цяпер падзяляцца, калі нас так няшмат, нават мала, я б сказала, людзей, якія супрацьстаяць, супраціўляюцца. Не час дзяліцца і сварыцца. Гэта пытанні будучыні.

А прапагандаваць мову — тая любоў да беларускай мовы, якую цяпер асабліва сярод маладых пакаленняў чуваць — гэта здорава, гэта добра. Але без улады ўсе нашы спрэчкі не маюць ніякага значэння».

Глядзіце цалкам:

Каментары40

  • Ачніцеся
    17.11.2024
    Якую ўладу хто возьме? Яны здольныя толькі на прафанацыі кшталту напісання Канстытуцыі Новай Беларусі і стварэнная Геральдычных Радаў! Калі браць уладу, гэта ж трэба будзе працаваць і адказваць за штосці. Навошта ім гэта, спадарыня Святлана Алексіевіч?
  • Проясню ситуэйшн
    17.11.2024
    К власти с такими мыслями мове эмигранты не придут. Даже не вернутся. Поймите наконец, вопрос белорусизации для большинства даже не на втором месте.
  • Тутэйшы
    17.11.2024
    Я не хачу каб было як в Украіне, таму лічу, што павінна быць толькі беларуская мова. Калі у школе будзе рускі языке і літаратура, тэлебачанне будзе расійскім, назвы вуліцаў расейскіх ці імперскіх жыхароў, то праз нейкі час Расія пачне вызваляць рускамоўных у Беларусі.

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада2

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй6

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць