Грамадства2020

Лукашэнка заявіў, што Масты лепшыя за Парыж

Лукашэнка сёння бярэ ўдзел у абласных Дажынках у Мастах.

Фота: БелТА

Ён заўважыў, што на Гродзеншчыне пачалася эпоха «мірнага атама» — пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю першая айчынная АЭС. Астравец, дзе яна знаходзіцца, стаў райцэнтрам будучыні. Па сваёй інфраструктуры і магчымасцях — узорам, на які могуць раўняцца астатнія.

«Як і на сталіцу цяперашніх «Дажынак». Ваш горад ашаламляльна папрыгажэў і зусім не падобны на тыя Масты, якія сустракалі мяне ў 1997 годзе на другіх рэспубліканскіх «Дажынках».

Мясцовыя жыхары паэтычна называюць Масты маленькім Парыжам. Памыляецеся, паверце. Масты сёння больш прывабныя за Парыж. Пабітыя вітрыны, спаленыя машыны, клапы, крымінал, суцэльныя мігранты — усё гэта мы бачылі ў рэпартажах з Алімпійскіх гульняў. А брудная рака Сена і ў падноскі не падыходзіць нашаму велічнаму паўнаводнаму Нёману.

Асабліва ў раёне мастоў, дзе знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі падвесны мост», — сказаў Лукашэнка.

Каментары20

  • Воля
    02.11.2024
    Мне пранцузскі Парыж таксама не спадабаўся. Хоць клапоў ды разбітых вітрын там не напаткала, іх куды болей у лукашысцкім гулагу.
  • Жвір
    02.11.2024
    А ці быў Лукашэнка ў тым Парыжы калі ? Паглядзеў на radzima.org, сапраўды, Парыж адпачывае. :))
  • Заходнік
    02.11.2024
    З якога часу Нёман "наш" для дняпроўскага?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць