Грамадства1313

У Літве скарачаецца колькасць беларусаў з ДНЖ

Пасля падзей 2020 года беларусы пачалі актыўна з'язджаць з краіны. Другой па папулярнасці пасля Польшчы стала Літва, але ў апошнія месяцы колькасць грамадзян Беларусі там скарачаецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінус паўтары тысячы ад пачатку года

На піку літоўскі ДНЖ (любых тыпаў) мелі 62 844 грамадзяніны Беларусі. Так, паводле афіцыйных даных ад літоўскага дэпартамента міграцыі, было па стане на 1 красавіка 2024 года. Да таго часу лічба беларусаў у Літве з дзейнымі ДНЖ пастаянна расла.

Цяпер колькасць беларусаў з літоўскімі ДНЖ скарацілася на паўтары тысячы чалавек. Па стане на 1 кастрычніка такіх было 61 357 чалавек.

Для параўнання, за 2023 год прырост склаў крыху больш за 13 тысяч чалавек. Пікавым аказаўся 2022 год, калі ў Літве прыбавілася амаль 18 тысяч грамадзян Беларусі з ДНЖ. За 2021 год дадалося 7,6 тысячы беларусаў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па стане на 1 студзеня 2021 года ў Літве налічвалася 23 440 грамадзянін Беларусі з дзейнымі ДНЖ. Атрымліваецца, што за гэты час лічба беларусаў у Літве вырасла прыблізна ў 2,6 раза.

Лічба беларусаў з ПМЖ расце

Нягледзячы на тое, што агульная колькасць грамадзян Беларусі з ДНЖ у Літве пачала скарачацца, працягвае расці колькасць беларусаў з пастаянным дазволамі на жыхарства. 

Калі па стане на 1 студзеня 2024 года такіх было 3537 чалавек, то на 1 кастрычніка — 3707. Па стандартнай працэдуры ПМЖ атрымліваюць праз 5 гадоў жыцця па часовым дазволе на жыхарства, таму гэта беларусы, якія прыехалі ў Літву яшчэ да 2020 года.

Таксама адметна, што ў Літве скарачаецца колькасць замежнікаў, якія легалізаваліся як высокакваліфікаваныя спецыялісты. Калі на пачатку ўладальнікаў ДНЖ тыпу Blue Card было 6256 чалавек, то на 1 кастрычніка засталося 6002 чалавекі. Больш за 4 тысячы з іх — грамадзяне Беларусі.

Паралельна з гэтым расце колькасць трымальнікаў ДНЖ, выдадзеных на гуманітарных падставах — 2496 чалавек у кастрычніку супраць 1846 на пачатку года. 

Каментары13

  • Жора
    25.10.2024
    Беларусы атрымаюць грамадзянства ці сталае рэзідэнцтва ЕЗ у іншых краінах, і ўсё адно вернуцца ў Вільню. І летувісы не змогуць нічога зрабіць, хіба што выйсці з ЕЗ.
  • Vopros
    25.10.2024
    Pocemu vse tak ne navidiat vas?
  • Вася
    25.10.2024
    Vopros, Ты - это не "все". А твоё мнение никому не интересно. Ответ тебе понятен?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць