Грамадства

Абвясцілі Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. У яе выявілі бакавы аміятрафічны склероз

Беларуская рада культуры абвясціла Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай, якая апынулася на эміграцыі ў адчайнай сітуацыі з-за нечаканай цяжкай хваробы. Усе данаты, якія паступяць на адрас Беларускай рады культуры цягам гэтага тыдня, абяцаюць перадаць гэтай жанчыне.

Ніна Маргаева

Мастачка Ніна Маргаева два гады таму разам з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны.

У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На гэты момант хвароба з'яўляецца невылечнай.

«Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбная дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — піша Ніна Маргаева ў абвестцы.

Беларуская рада культуры заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да збору. Акрамя сабраных сродкаў, якія паступяць на рахунак арганізацыі, яе кіраўніцтва таксама абяцае шукаць дадатковыя магчымасці для дапамогі Ніне.

Ахвяраваць грошы для падтрымкі Ніны Маргаевай можна тут.

Іншая магчымасць дапамагчы хворай беларусцы — праз дабрачынную фундацыю. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды1

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды1

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць