Грамадства

«Байсол» адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі

Фонд «Байсол» распачаў збор сродкаў для беларускага журналіста Андрэя Мялешкі, якога разам дачкой адправілі з Грузіі ў Польшчу. Грошы патрэбныя, каб наладзіць жыццё на новым месцы.

«Звяртаюся да вас па дапамогу, бо апынуўся ў вельмі цяжкіх абставінах, якія шакавалі ўсю нашу сям’ю і падзялілі яе на дзве паловы», — піша Андрэй Мялешка. Ён тлумачыць, што зараз яму і яго 11-гадовай дачке Аляксандры трэба назбіраць суму, каб пакрыць выдаткі на адвакатаў і перакладчыкаў, а таксама каб набыць прадметы першай неабходнасці.

«Мы з дачкой вымушана апынуліся ў Польшчы з тымі рэчамі, што бралі на тры дні. Без жылля, грошай і разумення, што рабіць далей. Я прашу ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы нам неяк наладзіць тут наш побыт.

Акрамя арэнды жылля, трэба купіць нейкія бытавыя рэчы, прадукты, адзенне і абутак. Калі сітуацыя з Грузіяй у бліжэйшыя месяцы ня вырашыцца, мне трэба будзе забраць сваю жонку і малодшую дачку сюды».

Сума збору — 5000 еўра. Падтрымаць можна тут

Андрэя Мялешку разам з дачкой 16 верасня не ўпусцілі ў Грузію, дзе яны пражылі тры гады. Яны вятрталіся пасля невялікай вандроўкі па Літве і Польшчы. Амаль суткі бацьку з дзіцём пратрымалі ў аэрапорце Кутаісі. Пасля гэтага пасадзілі на самалёт да Варшавы.

«Я разумею, што ні ў чым не вінаваты і трэба змагацца. Але пакуль у мяне ні на што не засталося сілы», — піша Андрэй. Ён дадае, што будзе ўдзячны за кожны магчымы ўнёсак.

Каментары

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць