Вайна55

Актывіст фонду Талая пахваліўся, што фінансава дамагае расійскай арміі і робіць унёсак у «агульную перамогу»

Фонд Талая любіць падкрэсліваць, што збірае дапамогу для мірнага насельніцтва, якое пакутуе праз вайну. Але адзін з галоўных актывістаў вырашыў пахваліцца тым, што сабраныя грошы перадаюць расійскім вайскоўцам.

Яўген Назарэвіч. Тут і далей фота з яго інстаграму

Беларускі спартсмен-гіравік Яўген Назарэвіч — адзін з паплечнікаў Аляксея Талая і актывіст ягонага фонду. Перыядычна ён ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны, а ў вольны час удзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах у беларускіх школах і каледжах.

Яўген ездзіць дастаўляць «гуманітарную дапамогу» з Беларусі ва акупаваную частку Украіны, а таксама расійскія гарады, якія знаходзяцца блізка да зоны баявых дзеянняў. Звычайна ў тэлеграм-канале «Беларусь з Данбасам», які, верагодна, таксама вядзе Яўген, пішуць, што на ахвяраваныя беларусамі грошы набылі сокі для дзяцей ці лядоўню ў бальніцу.

Сёння спартсмен-актывіст пахваліўся ў інстаграме дыпломам ад камандзіра вайсковай часці 04185, палкоўніка Гарадзецкага. Вось за што дзякуюць беларусу расійскія вайскоўцы: «Камандаванне і асабовы склад 34-й асобнай мотастралковай брыгады (горнай) выказвае вам удзячнасць і шчырую падзяку за аказаную маральную падтрымку і матэрыяльную дапамогу, прызначаную для выканання пастаўленых задач у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі! Ваш уклад у нашу агульную перамогу вельмі важны! Наша сіла ў адзінстве!»

Відэа з дыпломам Яўген падпісаў так: «Беражы вас Гасподзь, браты».

Каментары5

  • С-ка
    25.09.2024
    Гэтыя ініцыятыўныя "ждуны" першымі накінуць вяроўку на шыю беларускай дзяржаўнасці, як толькі расейскі імперыялізм вырашыць, што прыйшоў час канчаткова анэксаваць Беларусь.
  • Огонек
    25.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Огонь
    25.09.2024
    Огонек, а все было цензурно, между прочим!

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць