Свет33

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?

Выбухі пэйджараў у Ліване прывялі да раненняў тысяч чалавек, прынамсі 12 загінулі. Але чаму выбухаюць пэйджары і чаму імі дагэтуль карыстаюцца?

Teknolojigundem.com

Да ўчорашняга дня пэйджары былі ўжо забытай тэхналогіяй. Калісьці іх можна было часта ўбачыць у бальніцах, у работнікаў службаў экстранай дапамогі. Аднак імі практычна перасталі карыстацца ў свеце пасля таго, як у пачатку 2000-х іх выцеснілі мабільныя тэлефоны, распавядае Бі-бі-сі

Што такое пэйджар

Гэта невялікая прылада памерам з пачак цыгарэт, звычайна прымацоўваецца да пояса для хуткага доступу.

Яны працуюць, сінхранізуючыся з магутнымі перадатчыкамі. Для пакрыцця вялікай тэрыторыі не патрабуецца шмат такіх перадатчыкаў, у адрозненне ад вышак мабільнай сувязі.

Але як так здарылася, што пэйджарамі дагэтуль карыстаюцца?

Крыніцы Reuters паведамляюць, што летась «Хезбала» пачала падазраваць, што Ізраіль адсочвае іх тэлефоны.

У лютым гэтага года баевікам цалкам забаранілі карыстацца тэлефонамі падчас правядзення аперацый.

Старэйшыя сябры «Хезбалы» таксама імкнуліся не прыносіць тэлефоны на сустрэчы, а лідар групоўкі папярэдзіў, што тэлефоны больш небяспечныя за ізраільскіх шпіёнаў.

У тэлевізійным выступе кіраўнік «Хезбалы» Хасан Насрала раней заклікаў сваіх прыхільнікаў узламаць, закапаць або замкнуць свае тэлефоны ў жалезную скрыню.

Замест гэтага яны вырашылі выкарыстаць пэйджары. Паступова на іх перайшло шмат членаў «Хезбалы».

«Пэйджары раздалі чальцам групы «Хезбалы» праз боязь, што ў іх тэлекамунікацыйную сетку пракраўся Ізраіль, а смартфоны выкарыстоўваліся для адсочвання і забойства іх байцоў», — тлумачыць Х'юга Бачэга.

Як сцвярджаюць аналітыкі, папярэджанне «Хезбалы» аб мабільных тэлефонах было занадта публічным.

«Па сутнасці, «Хезбала» паведаміла ўсяму свету, што яны пераходзяць з мабільных тэлефонаў на пэйджары, — кажа Джозэф Стайнберг, аўтар кнігі «Кібербяспека для чайнікаў, — вы фактычна паведамляеце ворагам, якіх у «Хезбалы» шмат, якія тэхналогіі вы збіраецеся выкарыстоўваць».

Як пэйджары сталі бомбамі?

Міжнародныя СМІ цытуюць неназваныя амерыканскія і ліванскія крыніцы, якія паведамляюць, што ізраільскія аператыўнікі схавалі невялікую колькасць выбуховых матэрыялаў у новай партыі пэйджараў. Гэтыя пэйджары нібыта былі імпартаваныя ў Ліван, калі «Хезбала» забараніла тэлефоны.

Адзін з членаў «Хезбалы» сказаў агенцтву AP, што гэта была новая марка пэйджараў, якую група раней не выкарыстоўвала. Прадстаўнік службы бяспекі Лівана паведаміў агенцтву Reuters, што каля 5000 пэйджараў завезлі ў краіну пяць месяцаў таму.

Фота некаторых пашкоджаных выбухамі пэйджараў даступныя ў сацсетках. На іх відаць некалькі індыкатараў, нумар мадэлі.

Гэтыя індыкатары, верагодна, паказваюць на мадэль пэйджара пад назвай Rugged Pager AR-924, вырабленую тайваньскай кампаніяй Gold Apollo Company Ltd.

Першапачаткова была інфармацыя, што пэйджары былі звязаны з Gold Apollo. Але тайваньская кампанія адмаўляе сваю датычнасць, сцвярджаючы, што пэйджары з яе назвай вырабіла венгерская кампанія BAC Consulting.

Пасля двух дзён масавых выбухаў прылад пэйджары, рацыі і тэлефоны ў Ліване лічацца патэнцыйна смяротнымі прыладамі, праз гэта надзвычай пагоршылася камунікацыя ўнутры руху.

Цяпер на вуліцах Лівана людзей просяць не карыстацца ні тэлефонамі, ні пэйджарамі, ні рацыямі.

18 верасня ў гарадах па ўсёй краіне пачалі выбухаць рацыі. Паступаюць паведамленні пра сотні параненых людзей.

Каментары3

  • дичь она и в Африке дичь
    19.09.2024
    Пэйджары раздалі чальцам групы «Хезбалы» праз боязь, што ў іх тэлекамунікацыйную сетку пракраўся Ізраіль, а смартфоны выкарыстоўваліся для адсочвання і забойства іх байцоў», —

    IQ суммарный всех этих "трутней" из сектора не больше 100, работать им надо, а не на нападать на трудолюбивых израильтян.
  • ўод
    19.09.2024
    ну масад сіла. такая аперацыя!
  • Галя з Камароу́кі
    19.09.2024
    А гэтыя інфармацыя на тыя пэйджары перадавалася, як у нас у 90-я, праз "цетку Зіну"? І паведамленне магло ісці пару гадзін?

Цяпер чытаюць

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска3

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска3

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць