Грамадства2222

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

«Калі раней гэтых зваротаў былі дзясяткі, то цяпер гэтых зваротаў сотні», — кажа грамадскі дзеяч.

Каля 900 зваротаў аб памілаванні ўжо паступіла ў адрас беларускіх уладаў ад асоб, асуджаных за беспарадкі ў 2020 годзе, заявіў палітычны эксперт Юрый Васкрасенскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» у суботу ўвечары.

«Калі раней гэтых зваротаў былі дзясяткі, то цяпер гэтых зваротаў сотні. Практычна зараз каля 900 зваротаў ужо паступіла ў адрас беларускіх уладаў. Усе хочуць выйсці на волю, і прычым, калі верыць таму, што яны пішуць, яны ўсе, асабліва ў кантэксце з украінскімі падзеямі, усвядомілі, у што магла б ператварыцца наша квітнеючая, мірная, утульная рэспубліка», — сказаў Васкрасенскі.

Пацвердзіць яго словы немагчыма, раней ён увесь час распаўсюджваў няпраўду.

Нагадаем, што ў пятніцу было абвешчана, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязняў, аднак прозвішчы за выходныя не былі названыя.

Каментары22

  • Казімір
    19.08.2024
    Дават калі Васкрасенскі хлусіць толькі часткова, павялічваючы сапраўдныя лічбы - гэта нічога не адзначае.
    Бо беларускія палітвязні - гэта закладнікі ў тэрарыстынай пракрамлёўскай банды, якая ўтрымлівае іх ў катавальных умовах, забіраючы здароўе і павольна забіваючы, няспынна шантажуючы пагрозай змяшчэння ў ШЫЗА, даданнем тэрміну зняволення, пераследам сваякоў і г.д.
    Непазбежна прыйдзе час - і людажэрная лукашысцкая банда адкажа за ўсё, але зараз закладнікам варта выкарыстоўвываць любы шанс на вызваленне, падпісваючы любыя паперкі, калі гэта не стварае небяспеку канкрэтным людзям.
  • Аўторкаўскі
    19.08.2024
    Ну, напісалі - і што з таго?
  • Правда
    19.08.2024
    Этому "грамадскаму дзеячу " ещё срок отбывать, лет 20 без права переписки!....

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць