Грамадства22

Пенсіянерцы з Брэста далі тры з паловай гады калоніі за дапамогу палітвязням

Наталля Малец — жыхарка Брэста, якая дапамагала знаёмым жанчынам-палітвязням з уласнай пенсіі.

На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся.

У верасні 2023 года жанчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў». Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Верагодна, затрыманне звязана з удзелам Наталлі ў закрытай суполцы ў Facebook «Письма Солидарности Беларусь 2020», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага. 

8 жніўня прысуд у тры з паловай гады зняволення вынес суддзя Руслан Сянько (Брэсцкі абласны суд), піша dissidentby.

@nashanivanews За дапамогу адправяць у турму #беларусь #александрлукашенко #белорусы #закон #новостибеларуси #нашаніва ♬ mirage - théos & Antent

Каментары2

  • Жнівень
    10.08.2024
    Тыя нелюдзі якія судзяць і каттуюць гэтую жанчыну-хай ніколі не дачакаюцца дапамогі,калі яна будзе ім патрэбна
  • Gorliwy Litwin
    10.08.2024
    Ці не належыць ўсім гэтым суддзям ды пракурорам, іншым Красаўцам, усё дараваць, за шчырае хлебаробскае паходжанне, у рамках будучай кампаніі за нацыянал-чэкісцкае прымірэнне? ну так, маўляў, пасадзілі надоўга яны тысячы, праз кароткія тэрміны прапусцілі 65 тыс., выгналі ў эміграцыю 400+ тыс. Але затое захавалі кепскі мір. Няма разбурэнняў як на Украіне, і нават %%-я колькасць эмігрантаў ніжэйшая, бо там ад вайны ўцяклі мільёны. Дык паводле якой этыкі будуць судзіць Красаўцаў, хіба не паводле Мудрай Этначнай, Спрадвечна-Хлебаробскай? наўрад ці будзе ўжытая этыка і логіка няшчырых гарацкіх цілягентаў, непрагматычных эмацыйных неўрастэнікаў.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў49

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў49

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць