Грамадства11

За дыверсію ў Мачулішчах судзяць 11 беларусаў. А таксама Мікалая Швяца, якога ўжо вярнулі ва Украіну

Абвінавачанне пацвярджае тое, што дыверсія была паспяховай. Фігурантам можа пагражаць аж да смяротнага пакарання.

Злева направа знізу ўверх: Дзяніс Сакалоў, Алег Сычоў, Настасся Пілько, Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка

Па справе праходзяць дванаццаць чалавек. Гэта людзі, якіх абвінавачваюць у здзяйненні дыверсіі ў Мачулішчах, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. На лаве падсудных пяць беларусаў.

Згодна з фільмам АНТ, усе яны зрабілі толькі вельмі малы кавалак працы. Максім Лапацін падвёз Швяца са Століна на лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько далі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швяца.

З фільма АНТ вынікала, што ўсе грамадзяне Беларусі, якіх затрымалі ў Беларусі, не ведалі дакладна, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога.

У спіс падсудных трапілі таксама людзі, якіх няма ў Беларусі: Аляксандр Азараў, Яўгенія Тачыцкая, Сяргей Лопараў, Віталь Якуцік, Ала Яцута, Міхаіл Дзёмін, а таксама галоўны фігурант — выканаўца дыверсіі ўкраінец Мікалай Швец, якога абмянялі ва Украіну.

Віталь Якуцік. Фота: tvr.by

Абвінавачанні ў справе цяжкія — «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК), «праходжанне навучання для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-3 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 290-1 КК), «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «агентурная дзейнасць» (ч. 1 арт. 358 КК), «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (361-2 КК), «незаконныя дзеянні датычна выбуховых рэчываў» (ч. 4 арт. 295 КК) і «прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку» (ч. 4 арт. 309 КК).

Самы цяжкі з іх — «акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай». За гэта можа пагражаць ад дзесяці гадоў турмы да расстрэлу.

У абвінавачанні варта звярнуць увагу на артыкул «прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку». Згодна з фармулёўкай артыкулу 309 КК, сродак паветранага транспарту, расійскі самалёт, мусіў быць пашкоджаны так, каб быць «непрыдатным для эксплуатацыі». Таксама такое пашкоджанне мусіла мець магчымасць пацягнуць за сабой «крушэнне, аварыю або іншыя цяжкія наступствы». Калі б дыверсія ўсё ж не атрымалася, людзей бы судзілі толькі за спробу правесці яе, і ў абвінавачванне дадаўся б яшчэ адзін артыкул.

Пашкоджаны самалёт вылятае з Мачулішчаў. Скрыншот з відэа дзяржСМІ

Суд пачнецца 19 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Судзіць будзе Валянціна Зянькевіч. Самая вядомая справа, якую яна вяла — справа Tut.by. Марына Золатава і Людміла Чэкіна атрымалі па дванаццаць гадоў калоніі.

Валянціна Зянькевіч. Фота: «Дзікае паляванне»

Нагадаем, дыверсія на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам адбылася 26 лютага 2023 года. Тады быў пашкоджаны вельмі дарагі расійскі самалёт радыёэлектроннай выведкі А-50. Неўзабаве пасля гэтага яго назаўжды вывелі з Беларусі.

Нават па версіі прапаганды ўсе фігуранты, апроч Швяца, былі не ў курсе справаў, таму былі недатычныя да выканання дыверсіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Абмяняем на азарава?
    09.08.2024
    Гэта ж ён учыніў.

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі4

Драць ці таркаваць? Капаць ці выбіраць? Разбіраемся ў беларускай бульбе3

У пакістанскім ледавіку знайшлі цела чалавека, які знік 28 гадоў таму. Яно амаль не пашкоджанае

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі21

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». З продажу знікла папулярная дзіцячая гіпаалергенная сумесь1

9 жніўня ў Варшаве з'явіцца бел-чырвона-белае падсвятленне8

Паўночны карэец абвязаўся пенапластам і морам уцёк уплаў. Плыў 10 гадзін6

Трамп сустрэнецца з Пуціным, калі той перад тым сустрэнецца з Зяленскім6

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць