Грамадства77

У Мінску скардзяцца на затрымку выдачы пашпартоў. У чым прычына?

Жыхары Мінска скардзяцца на затрымкі з выдачай новых пашпартоў. Пазней устаноўленага тэрміну атрымліваюць іх і тыя, хто мяняў дакументы ў звычайным парадку, і тыя, хто заплаціў за паскораны выраб. Вось што кажуць пра гэта людзі і што адказваюць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі, піша «Люстэрка».

«Паставілі нейкую машыну новую — настройваюць»

Пара з Мінска збіралася ў адпачынак у канцы ліпеня і загадзя пайшла мяняць пашпарты. Падалі дакументы ў пачатку чэрвеня — часу яшчэ хапала, вырашылі не даплочваць за паскораны выраб, месяц чакання іх задавальняў. Але давялося чакаць даўжэй.

«Калі праз месяц пайшлі забіраць новыя пашпарты, сказалі, што яны яшчэ не гатовыя, таму што нейкія тэхнічныя праблемы з друкам. Калі будуць гатовыя, невядома. У выніку прачакалі амаль паўтара месяца адзін пашпарт, другі — на пару дзён даўжэй, таму што падаваліся ў розных раёнах», — падзяліўся праблемай чытач.

З-за затрымкі яму давялося зрушваць планы па адпачынку.

На падобную сітуацыю скардзяцца беларусы і ў чатах.

«Аплацілі паскарэнне за два тыдні, у панядзелак скончыўся тэрмін, а пашпарт не гатовы. Патрэбен быў да суботы, цяпер трэба ўсе планы мяняць. Тэлефаную ў АГіМ па тры разы на дзень. Паставілі нейкую машыну новую,якая [дакументы] друкуе, — пакуль трацяць дні, настройваюць», — напісала ў адной з гарадскіх суполак мінчанка і пацікавілася: «Я магу напісаць заяву на вяртанне грошай за паслугу?»

«Сяброўка рабіла біяметрычны платна — выдалі за тры дні, а тым, хто рабіў бясплатна звычайныя пашпарты, у калідоры аб'явілі, што яны яшчэ не гатовыя і трэба чакаць СМС. Папярэдзілі, што тэрміны вельмі зацягваюцца», — напісала яшчэ адна жыхарка Першамайскага раёна сталіцы.

Колькі чакаць?

У Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі МУС, куды патэлефанавала журналістка «Люстэрка», пацвердзілі, што цяпер ёсць тэхнічныя праблемы з друкам, але запэўнілі, што больш за паўтара месяца дакумент рабіць не могуць.

У аддзеле грамадзянства і міграцыі УУС Фрунзенскага раёна таксама прызналі, што затрымкі ў вырабе і выдачы пашпартоў ёсць.

«У нас сапраўды трошкі даўжэй тэрміны вырабу цяпер, — патлумачылі праз тэлефон. — Калі вы падасце цяпер дакументы на месяц, яны будуць трошкі пазней — яшчэ дзесьці плюс тыдзень. Калі падасце на 15 дзён, усё будзе гатова дзесьці за 20-23 дні».

Колькі працягнецца такая сітуацыя, у Фрунзенскім АГіМ не ведаюць. Там толькі дадалі, што тэхнічныя праблемы — на баку Бюро пашпартызацыі насельніцтва, якое займаецца вырабам дакументаў. Якога менавіта роду непаладкі, не ўдакладнілі. 

Каментары7

  • Пасьведчаньне Прыгоннага
    23.07.2024
    Наладзім вам выдачу нацыянальнае ідэнтычнасьці, вучоныя ў АН проста новы спосаб ўліку распрацавалі, складана з ўвасабленьнем першым часам
  • Новая Беларусь Дэмакратычная
    23.07.2024
    Во пячорны рэжым, а вось мы ставіцьмем біямэтрыю на лоба і далонь, 15 хвілінаў жывое чаргі штодня пасьля пабудкі перад працай і зроблена
  • Паспартыстка з Фрунзэнска
    23.07.2024
    Во я дыхтоўна раблю пашпарт, надзейна і якасна! Янушкевіч ў кнігарніцы Насты, якая ня верыць ў балянс калёрыяў, паспеў Кінга перакласьці і надрукаваць, а я ўсё раблю, душу ўкладаю.
    Доўга такое напружанае працы мне ня вытрымаць, выснажальная работа, таму салідарны пэнсыйны век ў мяне ў 45.
    Вам, абібокам, не зразумець, як людзі гараць на працы

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць