Грамадства2525

Былы палітвязень спаліў свой беларускі пашпарт ВІДЭА

Праўда, дакумент Яўгена Чарвінскага ўжо і так быў пратэрмінаваны.

Былы палітвязень Яўген Чарвінскі апублікаваў у інстаграме відэа, на якім спальвае свой беларускі пашпарт. У каментары «Нашай Ніве» ён назваў свой перформанс пасылам беларускім уладам.

Цяпер у Чарвінскага няма пашпарту, але хлопец не перажывае — ён падаўся ў Польшчу на міжнародную абарону і атрымаў адпаведны дакумент.

А беларускі пашпарт у яго ўжо быў несапраўдны — тэрмін прыдатнасці скончыўся ў жніўні 2023 года.

Яўген Чарвінскі быў арыштаваны ў ноч пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня 2020 года. Яму прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі па артыкуле 363 КК (супраціў супрацоўніку міліцыі). Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што ён распыліў газавы пярцовы балончык, уцякаючы ад амапаўцаў. У студзені 2023 года выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Каментары25

  • Сярун
    20.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вадя
    20.07.2024
    Нельзя скатываться до демонстрации человеческой глупости
  • ...
    20.07.2024
    ой.. а флейтистка типа порвала

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць