Свет22

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны

Ён кіруе кампаніяй «Нафтагаз Украіны».

Фота: тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рамках ініцыятывы па змяненні складу ўрада ўнёс у Вярхоўную Раду афіцыйную. прпапанову аб прызначэнні Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ер-міністра Украіны. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук, піша УНІАН.

Стэфанчук удакладніў, што парламент разгледзіць гэтае прадстаўленне ў найбліжэйшы час у адпаведнасці з устаноўленай працэдурай.

Раней Зяленскі заявіў, што па выніках праведзеных кансультацый Сяргей Карэцкі з'яўляецца найбольш прыдатным кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ключавым заданнем новага ўрада павінна стаць падрыхтоўка краіны да зімовага перыяду.

Карэцкі раней не займаў пасад ва ўрадавых органах, хоць кіраваў дзяржаўнымі карпарацыямі і энергетычнай кампаніяй. Там ён, нібыта, «паспеў праявіць сябе як паспяховы антыкрызісны кіраўнік».

Сяргей Карэцкі нарадзіўся ў Луцку ў 1978 годзе. Першыя сур'ёзныя пасады займаў у групе кампаній «Кантыніум». Быў памочнікам суўладальніка кампаніі і народнага дэпутата ад фракцыі «За адзіную Украіну» Ігара Ерамеева. У 2006 годзе абодва былі ў спісе кандыдатаў у парламент ад «Народнага блока Літвіна», аднак Карэцкі займаў непраходнае месца ў канцы спісу.

У 2013 годзе ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара сеткі АЗС WOG, якая належала «Кантыніуму».

У вялікі бізнеэс ён вярнуўся пасля таго, як дзяржава нацыяналізавала кампаніі «Укрнафта» і «Укртатнафта». Ён узначаліў абедзве кампаніі і, як сцвярджаюць суразмоўцы выдання, паспяхова працаваў на гэтых пасадах

У пачатку 2025 года Карэцкі падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка «Нафтагаза» і перамог у конкурсе. Пад яго кіраўніцтвам кампанія, якая толькі што прайшла цяжкі ацяпляльны сезон 2024—2025 гадоў, пачала назапашваць газ на наступную зіму. Карэцкі таксама адказваў за пошук крэдытораў для гэтага.

Зяленскі прапаноўваў яму ўзначаліць Міністэрства энергетыкі ў разгар скандалу вакол справы «Мідас»,. Аднак Карэцкі адмовіўся, пераканаўшы прэзідэнта, што яму варта застацца ў «Нафтагазе» напярэдадні зімовага сезона.

Міністэрства абароны павінен узначаліць міністр унутраных спраў Ігар Кліменка, а МУС замест яго — цяперашні кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Іван Выгоўскі.

Каментары2

  • похоже на .....
    16.07.2026
    Похоже, что интересы Абрамовича (путина) будут учтены полностью.
    Для этого и объединяют, под одной крышей, все силовые структуры, которые наносят дальнобойные удары вглубь России, так проще, вывести из-под удара, всё хозяйство Абрамовича.....
  • не прыдумляй
    16.07.2026
    похоже на ....., гэта табе так хочацца, лукашысцік.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю10

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю10

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць