Здарэнні11

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк

На адлегласці выцягнутай рукі побач з ім ужо цяжка знаходзіцца.

З рэдакцыяй Onliner.by звязалася Марына. Жанчына знайшла на сваёй дачы ў Смалявіцкім раёне грыб незвычайнай формы. Сёлета такія грыбы на ўчастку выраслі ўпершыню, ды і раней у жыцці яна іх ніколі не сустракала. Не заўважыць іх немагчыма — вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк.

— Расце ў розных месцах на ўчастку, але менавіта сярод раслін, якія нагадваюць мох. Відаць, там найбольш вільготна.

Ён вельмі «пахучы». На адлегласці выцягнутай рукі побач з ім ужо цяжка знаходзіцца. А яшчэ вакол яго пастаянна кружыць рой мух. Пасля першай «сустрэчы» мне ледзь не стала блага. Менавіта праз пах мы і пачалі высвятляць, што гэта такое.

Як расказвае Марына, Google па фатаграфіі падказаў, што гэта «смарчок смярдзючы» (часцей за ўсё яго таксама называюць фалюс нясціплы, муцінус Равенеля. У Чырвоную кнігу Беларусі ён занесены як рэдкі від. Гэта незвычайны грыб, вядомы сваім непрыемным пахам і вельмі хуткім ростам — да 5 мм за хвіліну. Дарослы грыб мае фалічную форму і прыцягвае мух, якія разносяць яго споры).

@maryna_vasilenko Встречайте! Чудо распрекрасное! Сморчок вонючий (чаще всего его также называют фаллюс нескромный, срамник, Мутинус Равенеля. В Красную книгу Беларуси он занесен как редкий вид. Это необычный гриб, известный своим неприятным запахом падали и молниеносным ростом (до 5 мм в минуту). Взрослый гриб имеет фаллическую форму и привлекает мух, которые разносят его споры. Нашли у себя на даче и уже не в первом месте #Belarus #nature #краснаякнига #беларусь #tiktok ♬ оригинальный звук - maryna_vasilenko

Журналісты вырашылі ўдакладніць у спецыяліста па грыбах Сашы Гарбацэвіча, што гэта насамрэч.

— Гэта муцінус Равенеля, народная назва — смарчок смярдзючы. Ён адносіцца да сямейства вясёлкавых. У дзікай прыродзе практычна не сустракаецца, але на прысядзібных участках расце даволі часта. Некаторыя пішуць, што гэта рэдкі грыб, занесены ў Чырвоную кнігу, але гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Грыб паходзіць з Паўночнай Амерыкі. У Еўропу ён трапіў выпадкова ў мінулым стагоддзі разам з грунтам, які завозілі ў батанічныя сады.

Каментары1

  • 453543
    16.07.2026
    У народзе гэты грыб завецца Вясёлка, але не з-за прыналежнасці да сямейства вясёлкавых (аб чым просты народ ніколі не ведаў), а з-за сваёй формы, якая нагадвае чэлес і таму, меркавана, радуе жанчын. Яшчэ хочу дабавіць, што на вашым фота ён праваслаўны, таму, што не абрэзаны(жарт) .

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць