Грамадства2929

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг

Дырэкцыя музейнага комплекса ў Грунвальдзе 15 ліпеня адказала на зварот Святланы Ціханоўскай з просьбай дазволіць усталяваць на Грунвальдскім полі бел-чырвона-белы сцяг.

Аб гэтым расказаў Радыё Свабода выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, які раней ініцыяваў адпаведную петыцыю. Ціханоўская накіравала лісты кіраўніцтву музэю Грунвальдскай бітвы і маршалку Вармінска-Мазурскага ваяводства 14 ліпеня.

«Яны вельмі кампліментарна адказваюць, удзячныя за праяўлены клопат. Але паведамляюць, што комплекс знаходзіцца ў спісе гістарычных помнікаў Рэспублікі Польшча, яго ахоўвае польскае заканадаўства. Рашэнне было прынята ў 2010 годзе прэзідэнтам Камароўскім, пры падпісанні таксама прысутнічаў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Гэта накладвае абмежаванні на распараджэнне гэтай тэрыторыяй адміністрацыяй музея. Яны самастойна не могуць усталяваць сцяг», — пераказаў адказ музея Меляшкевіч.

За любыя змены прыроднага ландшафту адказвае спецыяліст, які займаецца аховай усіх помнікаў у ваяводстве. Музей паведаміў, што існуюць пэўныя працэдуры для ўзгаднення ўсталявання сцягоў.

З 1960 года на ўзгорку стаяць тры флагштокі для сцягоў, і змяніць іх колькасць пакуль немагчыма. Разам з тым у музеі паведамілі, што польскае войска падчас урачыстасцяў на Грунвальдскім полі ўстанаўлівае часовыя мабільныя флагштокі, якія не патрабуюць узгаднення, дадаў Юрый Меляшкевіч.

Паводле яго слоў, цяпер беларускія актывісты будуць весці перамовы, каб усталяваць часовыя канструкцыі з бел-чырвона-белым сцягам, а пазней выканаць неабходныя працэдуры для ўстаноўкі пастаяннага беларускага сцяга.

«Сардэчна дзякуем за памяць і словы павагі, выказаныя з нагоды гадавіны перамогі ў бітве пад Грунвальдам, якая і сёння застаецца гістарычнай спадчынай і сімвалам барацьбы за свабоду народаў, што насялялі былыя землі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага», — гаворыцца ў адказе музея (поўны тэкст ёсць у распараджэнні рэдакцыі «Свабоды»).

Урачыстасці да гадавіны Грунвальдскай бітвы пачаліся пад Грунвальдам 15 ліпеня і працягнуцца да канца гэтага тыдня. Асноўным святочным днём стане субота, 18 ліпеня, калі адбудзецца рэканструкцыя бітвы.

Петыцыя за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі па стане на раніцу 16 ліпеня сабрала 997 подпісаў. Ініцыятары планавалі сабраць сімвалічныя 12 тысяч подпісаў — паводле колькасці воінаў з беларускіх зямель, якія ўдзельнічалі ў бітве.

Каментары29

  • Дамінік
    16.07.2026
    Павучэцеся , людцы , як шанаваць Свае , а ня рагатаць і ржаць .
    Вас чакаюць цяжкія часы .
  • Ё
    16.07.2026
    Карацей, мякка паслалі нафіг. Я вось не разумею: кожны год адбываецца сустрэча прэзідэнта Польшчы з нашай апазіцыяй. Старана адабраныя Офісам людзі на гэтых сустрэчах цокаюць каблукамі, трасуць сумачкамі за 5000$, усміхаюцца прэзідэнту і нават нешта яму кажуць. Дык можа асабіста звярнуцца, каб ён прыняў рашэнне пра ўстаноўку нашага сцяга, раз ужо гэта ад яго залежыць ? Прынамсі такую сімвалічную дробязь зрабіць.
  • %
    16.07.2026
    Выкшталцона паслалі ....
    Нічога не здзіўляе. Ну насамрэч - хто вы такія, і пра што тут гамоніце ?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію95

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію95

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць