Свет

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

16 ліпеня з крамы мабільных праграм Google Play зніклі сацыяльная сетка «УКантакце» і расійскі месенджар Max, якія належаць холдынгу VK. Пры спробе знайсці іх у каталогу сэрвіс паведамляе, што гэтыя праграмы недаступныя.

Здымак ілюстрацыйны

Адначасова карыстальнікі «ВКонтакте» пачалі атрымліваць паведамленні пра пераход сацыяльнай сеткі на дамен vk.ru. У кампаніі растлумачылі гэта тэхнічнымі асаблівасцямі, адзначыўшы, што дамен.ru, паводле іх слоў, заўсёды даступны і працуе хутчэй.

Аналагічная сітуацыя закранула і іншыя сэрвісы холдынгу VK, у тым ліку сацыяльную сетку «Аднакласнікі».

У прэс-службе VK заявілі, што іх праграмы па-ранейшаму можна ўсталяваць праз іншыя крамы дадаткаў для Android, у тым ліку RuStore, Huawei AppGallery, Samsung Galaxy Store і Xiaomi GetApps. Таксама ў кампаніі паведамілі, што карыстальнікі Android працягваюць атрымліваць апавяшчэнні, а абнаўленні праграм працуюць у звычайным рэжыме.

У пачатку тыдня Еўрапейскі саюз увёў санкцыі супраць холдынгу VK. У абгрунтаванні рашэння адзначалася, што VK з'яўляецца мацярынскай кампаніяй таварыства «Камунікацыйная платформа», якое распрацавала расійскі нацыянальны месенджар MAX.

Яшчэ ў канцы чэрвеня праграмы холдынгу VK сталі недаступныя для спампоўвання ў App Store для карыстальнікаў iPhone. Месенджар MAX быў выдалены адтуль яшчэ раней — у пачатку лета.

У красавіку VK паведамляў, што Беларусь займала трэцяе месца па колькасці карыстальнікаў MAX пасля Расіі і Узбекістана. На той момант у месенджары было зарэгістравана больш за 1,3 мільёна карыстальнікаў з Беларусі.

На фоне навіны пра выдаленне праграм з Google Play акцыі VK 16 ліпеня патаннелі больш як на 7 працэнтаў у параўнанні з закрыццём папярэдняга гандлёвага дня.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць