Свет22

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner

Ваенны карэспандэнт Сяргей Зенін у эфіры тэлеканала «Расія 1» фактычна прадказаў забойства рэпера Kyivstoner (сапраўднае імя — Альберт Васільеў), якога ФСБ абвінавачвае ў датычнасці да арганізацыі атакі беспілотнікаў у Падмаскоўі.

Kyivstoner

Журналіст назваў «знішчэнне» музыканта «справай гонару» для расійскай разведкі і заявіў, што яго можа чакаць лёс расійскага лётчыка Максіма Кузьмінава, застрэленага ў Іспаніі пасля пералёту на ваенным верталёце ва Украіну, піша «Агенцтва».

У сюжэце праграмы «Весті» пра спецаперацыю ФСБ па прадухіленні атакі дронаў на Падмаскоўе, які паказалі ў аўторак, рэпарцёр назваў рэпера «свіннёй у чалавечым абліччы».

— «Наркадылер з пашпартам Украіны і ЗША. А цяпер яшчэ і тэрарыст, знішчэнне якога для нашай разведкі будзе справай гонару», — сказаў Зенін.

Паводле яго слоў, рэпер жыве «недзе ў Славакіі» і мае «логава ў Іспаніі».

«Знойдуць. Не ўпершыню. Памятаеце, чым скончыў сваё існаванне здраднік-лётчык, які забіў экіпаж і ўгнаў ва Украіну баявы верталёт. У адной з іспанскіх правінцый цела, прабітае кулямі, пераехаў аўтамабіль. Тады гэта было выпадковым збегам абставін. Чаму б выпадкова падобнае не магло паўтарыцца», — заявіў Зенін.

Kyivstoner — украінскі рэпер, відэаблогер і акцёр, які атрымаў вядомасць як удзельнік гурта «Грыбы» і доўгі час працаваў у Расіі. Незадоўга да расійскага ўварвання ён вярнуўся ва Украіну, а пасля пачатку вайны асудзіў дзеянні Расіі.

У аўторак раніцай ФСБ заявіла аб прадухіленні атакі на ваенныя аб'екты ў Маскоўскай вобласці з выкарыстаннем 35 беспілотнікаў. Да датычнасці да атакі спецслужба абвінавачвае былога байца ПВК «Вагнер», двух грамадзян Малдовы і Kyivstoner.

Сам рэпер у адказ на абвінавачанні ФСБ апублікаваў stories, у якім сказаў: «Што, нах…?». Пасля ён выклаў яшчэ адно відэа, дзе адзначыў, што не ведае, «чым заслужыў такую ўвагу»:

— Я адпачываю, братан, гуляю ў Dota. Якая, да халеры, арганізацыя чаго-небудзь?

Максім Кузьмінаў, з якім ваенкар «Вестей» параўнаў Kyivstoner, у жніўні 2023 года перагнаў ва Украіну расійскі верталёт Мі-8, за што атрымаў 500 тысяч даляраў. Падчас пералёту двое членаў экіпажа верталёта былі забітыя.

Пазней на «Расіі 1» выйшаў сюжэт, у якім сцвярджалася, што расійскія спецслужбы ўжо атрымалі загад аб «ліквідацыі» Кузьмінава.

У лютым 2024 года ён быў забіты ў Іспаніі, куды пераехаў жыць з Украіны пад іншым прозвішчам. Газета The Wall Street Journal пісала, што выканаўцы атрымалі наяўныя грошы ад расійскіх чыноўнікаў, якія працавалі ў Вене.

Каментары2

  • Логика
    16.07.2026
    Когда хотят убить то не заявляют об этом.
  • kjubrf
    16.07.2026
    Логика, у орков все может быть - с ними ваша логика не работает.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць