Культура99

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»

На тэрыторыі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта пабудавалі дзіцячы садок з незвычайнай планіроўкай. З-за невялікага ўчастка архітэктары размясцілі гульнявую пляцоўку не ў двары, а на трох паверхах будынка, а іх злучылі горкамі.

Візуалізацыя праекта дзіцячага садка Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта, падрыхтаваная студыяй Kéré Architecture. Фота: kerearchitecture.com

Дзіцячы садок Kinderoase («Дзіцячы аазіс»), разлічаны на 60 дзяцей супрацоўнікаў і студэнтаў Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта, павінен дапамагчы бацькам лягчэй спалучаць працу або вучобу з доглядам дзяцей.

Праект распрацавала берлінская студыя Kéré Architecture пад кіраўніцтвам архітэктара Дыебеда Франсіса Керэ. Ураджэнец Буркіна-Фасо, які ўжо шмат гадоў жыве і працуе ў Германіі, у 2022 годзе стаў лаўрэатам Прэміі Прыцкера — самай прэстыжнай узнагароды ў архітэктуры.

Пакой для ціхага адпачынку. Візуалізацыя: Kéré Architecture

Будынак узвялі на месцы былой паркоўкі каля ўніверсітэцкай кавярні. Невялікі ўчастак прымусіў архітэктараў адмовіцца ад звыклай планіроўкі дзіцячага садка і развіваць праект не ўшыркі, а ў вышыню.

Схема трохузроўневай вертыкальнай гульнявой прасторы ў дзіцячым садку. Візуалізацыя: Kéré Architecture

У выніку з'явіўся пяціпавярховы будынак плошчай каля 1540 квадратных метраў, галоўнай адметнасцю якога стала трохузроўневая гульнявая пляцоўка са з'ездамі паміж паверхамі. Паводле аўтараў праекта, яны імкнуліся паглядзець на будынак вачыма дзяцей. Гульнявыя зоны і горкі павінны заахвочваць даследаваць прастору, рухацца і прыдумляць уласныя сцэнарыі гульняў.

Фота: archdaily.com

Асноўным будаўнічым матэрыялам стала дрэва. Гэта дазваляе зменшыць вугляродны след будынка. Бетон выкарысталі толькі для падмурка і эвакуацыйнай лесвіцы, а фасад аздобілі дрэвам і ламелямі з кортэнаўскай сталі.

Фота: archdaily.com

Яшчэ адной праблемай стала размяшчэнне побач з ажыўленай вуліцай. Гульнявую пляцоўку і дапаможныя памяшканні вынеслі на бок дарогі — яны служаць своеасаблівым акустычным бар'ерам. А пакоі для заняткаў і адпачынку, дзе важная цішыня, размясцілі з процілеглага боку.

Візуалізацыя: Kéré Architecture

На першым паверсе знаходзяцца прыёмная і адміністрацыйныя памяшканні. Дзіцячыя групы размеркаваныя па паверхах у залежнасці ад узросту. Акрамя пакояў для заняткаў, у будынку ёсць агульныя прасторы для гульняў, спартыўная зала і сталовая. У інтэр'ерах пераважаюць натуральнае дрэва і яркія каляровыя элементы.

Фота: kerearchitecture.com

На даху ўладкавалі часткова крытую тэрасу з гульнявой зонай, адкуль адкрываецца панарамны від на горад. Падчас распрацоўкі праекта архітэктары таксама прапанавалі злучыць тэрасу з дахам суседняй ўніверсітэцкай кавярні пры дапамозе горкі, каб стварыць супольную прастору, дзе змогуць сустракацца дзеці, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Як адзначаецца на сайце архітэктурнай студыі Kéré Architecture, пры распрацоўцы праекта асаблівую ўвагу надалі энергаэфектыўнасці, камфортнай тэмпературы ў памяшканнях, пажарнай бяспецы і абароне ад шуму. Архітэктары імкнуліся стварыць прастору, якая спрыяе дзіцячай творчасці і адначасова забяспечвае камфорт дзякуючы экалагічнаму падыходу да будаўніцтва.

Але галоўнае наватарства — садок упісаны ў працоўныя будынкі ўніверсітэта. Цяпер бацькам не трэба асобна далёка ехаць, каб аддаць дзіця. Прыехаў — дзіця пакінуў — пайшоў рабіць. На абед пайшоў і паеў разам з малым. Пасля ён застаўся паспаць, а ты вяртаешся да работы.

Каментары9

  • Антось
    16.07.2026
    Усё мастацтва там невылечна хворае
  • .
    16.07.2026
    Жвір ,

    да, надо было в стиле агро-ренессанса закатить и забор поставить

    немцам у беларусов учиться и учиться еще
  • Ірт
    16.07.2026
    Не ведаю неяк здаецца будзе не вельмі зручна сачыць за дзецьмі калі яны будуць з паверха на паверх катацца.... І яны зрабілі гэтыя пляцоўкі буферам з вуліцай, а як да забруджванне паветра ад дарогі...
    А вось тое як бацькам зручна што садок побач з працай, гэта крута

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць