Грамадства11

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА

Журналіста Дзяніса Івашына адправілі ў ШІЗА турмы № 8 у Жодзіна. Імаверна, там ён сустрэў свой 45-гадовы юбілей. Сувязі з палітвязням няма ўжо амаль тры тыдні.

Пра пакаранне Дзяніса Івашына з уласных крыніц даведаўся актывіст Вітаўт Сіўчык — сімвалічны «хросны» журналіста, піша БАЖ.

Паводле дадзеных Сіўчыка, Івашына змясцілі ў ШІЗА 21 траўня 2024 года на 10 сутак. 31 траўня тэрмін пакарання павінен быў скончыцца, але сувязі з палітвязням дагэтуль няма. Таму Вітаўт Сіўчык выказвае згадку, што журналіст па-ранейшаму застаецца ў ШІЗА і, верагодна, там і сустрэў сваё 45-годдзе 6 чэрвеня. 

Фармальная прычына пакарання, паводле крыніцы, — гэта непадпарадкаванне адміністрацыі. «Насамрэч палітзняволенага журналіста спрабавалі перавесці ў іншую камеру, дзе, з вялікай імавернасцю, знаходзіўся чалавек «з нізкім статусам». Дзяніс адмовіўся туды заходзіць», — тлумачыць Сіўчык.

«Нагодай для пераводу нібыта сталася расфармаванне СІЗА‑1 на Валадарскага, і этап часткі вязняў з Пішчалаўскага замка ў Жодзіна. Але камера, у якой Дзяніс Івашын перабываў дагэтуль, не мае новых «жыхароў». Можна зрабіць выснову, што тэму пераводу проста выкарысталі, каб напярэдадні дня народзінаў адправіць Дзяніса ў катавальню карцара».

Раней жонка Дзяніса Вольга Івашына паведамляла, што лісты ад мужа перасталі прыходзіць ад 20 траўня.

«Падаецца, нашага ваяра намагаюцца псіхалагічна выбіць з раўнавагі, зламаць чарговымі катаваннямі», — напісала яна. 

Дзяніса неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА ў Магілёўскай калоніі, а ў 2021 годзе падчас знаходжання ў карцары Гарадзенскага СІЗА ў палітвязня здарыўся сардэчны прыступ.

Журналіст асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц зняволення за сваю прафесійную дзейнасць. 

Каментары1

  • Acab
    10.06.2024
    Фармальная прычына пакарання, паводле крыніцы, — гэта непадпарадкаванне адміністрацыі. «Насамрэч палітзняволенага журналіста спрабавалі перавесці ў іншую камэру, дзе, з вялікай імавернасцю, знаходзіўся чалавек «з нізкім статусам». Дзяніс адмовіўся туды заходзіць», — тлумачыць Сіўчык.

    Баюся, спадар Івашын зьдзейсьніў ўчынак супраць вучэньню інтэрсэкцыянізму і гендэрнай тэорыі таксама.

    А я ў сваю чаргу хачу пажадаць бязьвіннаму хутчэйшага вызваленьня.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць