Культура33

«Гэта будзе сенсацыя, бо ніхто такога не чакаў». Здаецца, стала вядома, чым будзе займацца Сныціна

Мікалай Халезін у эфіры Еўрарадыё анансаваў новую прэм’еру — восенню ён прадставіць спектакль у Нью-Ёрку. У галоўнай ролі пабачым вядомую беларускую спартоўку, і здаецца, мы ведаем, пра каго гаворка.

Халезін называе новы спектакль сенсацыйным, бо ніхто такога не чакаў: «Гэта будзе першы ў свеце трансфер спартоўкі з вялікага-вялікага спорту на вельмі вялікую тэатральную сцэну, гэта будзе крута. 

Мы пісалі сцэнар разам — гераіня, я і мая жонка Наташа Каляда. Гэта гісторыя жыцця ва ўсіх яго беларускіх выявах, калі чалавек можа расказаць тое самае, унутранае, калі ты не выбіраеш са свайго жыцця нейкія кавалкі, а расказваеш усё – і свае кашмары, і тое, як ты жыў, што адбывалася з тваёй краінай і табой, як ты чагосьці дамагаўся, ламаўся, свае слабыя і моцныя бакі. Проста сумленная размова, якой не хапае».

Назва спектакля — Small Forward («Лёгкі форвард»), папярэдняя дата прэм’еры — 21 верасня. Халезін анансуе, што пастаноўка пройдзе ў адным з культавых тэатраў Нью-Ёрка, на Брадвеі.

Далей плануецца вялікі амерыканскі і брытанскі тур, і Халезін упэўнены, што атрымаецца прывезці спектакль у Варшаву. 

Мікалай называе праект абсалютна беларускай гісторыяй і запэўнівае, што гэта не гутарка пра ахвяру, не віктымізацыя беларусаў. Ён кажа, што цяпер больш важна казаць, якія беларусы моцныя, і што «калі нас выкідаць у дзверы, мы лезем у вакно».

Халезін не раскрывае, хто выканае ў спектаклі галоўную ролю. Але ж нядаўна скончыла кар’еру баскетбалістка Кацярына Сныціна, і яна пакуль не раскрывала, чым будзе займацца пасля вялікага баскетболу. Кацярына добра знаёмая з Халезіным і нават адыграла свой апошні прафесійны матч у красоўках, якія ён ёй падарыў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Acab
    09.06.2024
    Гэта будзе ня Сныціна, а толькі Сабаленка, бо Арына нядаўна прайграла Міры ў чвэрцьфінале.
  • Acab
    09.06.2024
    А мо і Даша Домрачава ці Надзейка Скардзіна? Таксама пасканчалі кар'еры.
    Ці Герасіменька, калі трэнэр асабістага росту ёй дазволіць.
    Ў кожным разе надта прыбытковая падзея будзе, на брадвэі ведаюць і любяць біятляністак і баскэтбалістак з Беларусі. Як і рэжысэра Халезіна з сэнсацыямі, "бо іх ніхто не чакае"
  • Woodoo Cult
    10.06.2024
    Кто-то из редактарок неровно дышит к трактористкам. Снытина, Соболенко, Снытина, Соболенко, сейчас вот опять Снытина. Ждём новость о Соболенко.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць