Свет1515

Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

Кіраўнік урада Грузіі Іраклій Кабахідзэ павіншаваў суайчыннікаў з Днём незалежнасці, які краіна святкуе 26 траўня і заявіў, што краіна мае намер на працягу шасці гадоў вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

Іраклій Кабахідзэ. Фота: newsgeorgia.ge

«Наша грузінская мара — жыць у адзінай і моцнай Грузіі да 2030 года разам з нашымі абхазскімі і асецінскімі братамі і сёстрамі. Адзіная і моцная Грузія павінна стаць паўнапраўным членам еўрапейскай сям'і ў 2030 годзе!» — заявіў Кабахідзэ ў віншаванні.

Прэм'ер з'яўляецца лідарам кіруючай партыі «Грузінская мара». Дэпутаты ад гэтай партыі раней прынялі закон аб замежных агентах, пасля чаго ў Еўрасаюзе заявілі аб магчымай адмене бязвізавага рэжыму і пазбаўленні Грузіі статусу кандыдата ў члены ЕС.

Грузія святкуе Дзень незалежнасці 26 траўня ў памяць аб утварэнні Грузінскай дэмакратычнай рэспублікі ў 1918 годзе. 

Каментары15

  • Жэка
    26.05.2024
    А краіна ў курсе?
  • Янка
    26.05.2024
    Здаецца, электаральныя перспектывы ГМ пасля прыняцця імі тамтэйшага закона аб іншаземных агентаж такія дрэнныя, што яны вырашылі зрабіць некалькі рэзанансных папулісцкіх заяваў
  • Пуdzh
    26.05.2024
    А ў абхазцаў ды асецінаў спыталіся, ці хочуць яны жыць у Грузіі?
    Гэта ўвогуле асобныя нацыі, я нагадаю.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі142

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць