Грамадства1010

Сямёра сілавікоў затрымалі шматдзетнага бацьку з Брэста за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020-га

Відэа з ім апублікаваў праўладны канал.

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Юрый Бутурлакін.

На відэа мужчыну затрымліваюць як мінімум сямёра сілавікоў — некаторыя з іх у абмундзіраванні, некаторыя ў цывільным і з камерамі, яны здымаюць тое, што адбываецца. Сілавікі ўрываюцца да берасцейца дадому, кладуць яго тварам у падлогу.

Далей пасля мантажнай склейкі паказаны затрыманы, ён стаіць перад камерай у кайданках і кажа, што 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, выкрыкваў «нецэнзурную лаянку ў адрас праваахоўных органаў». На фоне паказаныя кадры са жнівеньскіх пратэстаў у Берасці.

Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы мужчына і што з ім цяпер — невядома.

Каментары10

  • Затрымалі за тое, што размаўляў на мове "праваахоўных органаў"
    17.05.2024
    10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, выкрыкваў «нецэнзурную лаянку ў адрас праваахоўных органаў».
    Ну і што? "Праваахоўныя органы" пастаянна карыстаюцца нецэнзурнай лаянкай. Гэта іх рабочая мова. Мужчына проста размаўляў на мове "праваахоўных органаў", іншай яны не разумеюць.
  • Влад
    17.05.2024
    Ничему жизнь белорусов не учит! 
  • Влад
    17.05.2024
    Вось гэта страх у лукашыстаў!,  если бы боялись то под лавкой сидели бы лукашисты, а не невероятные! Кто-то бастует? Тогда чего им "бояться"?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць