Свет1515

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Узброеныя сілы Літвы і Польшчы 21 красавіка пачалі сумесныя тактычныя вучэнні «Адважны грыфон» у раёне Сувалкскага калідору. У гэтых вучэннях таксама прымуць удзел саюзнікі з ЗША і Партугаліі, піша LRT.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Па паведамленні вайсковай прэс-службы, падчас вучэнняў 1,5 тыс. вайскоўцаў пяхотнай брыгады «Жэмайція» ім. Вялікага гетмана Літоўскага Яна Хадкевіча сумесна з саюзнікамі апрабуюць абарончыя сцэнары ў так званым Сувалкскім калідоры ў адпаведнасці з двухбаковым літоўска-польскім «Аршанскім планам». 

Гэты план у 2022 годзе падрыхтавалі камандуючыя літоўскай і польскай арміямі, большая яго частка засакрэчана. 

Сувалкскі калідор — гэта памежны ўчастак паміж Літвой і Польшчай, які з захаду мяжуе з Калінінградскай вобласцю, а з усходу — з Беларуссю. 

Вучэнні працягнуцца да 26 красавіка. 

Адначасова ў Літве працягваюцца вучэнні «Удар мяча», арганізаваныя Узброенымі сіламі ЗША.

Каментары15

  • Летувісцкая каша
    21.04.2024
    Ну і каша: «Жэмайція» ім. Вялікага гетмана Літоўскага Яна Хадкевіча (яўна беларускае прозвішча, не жэмайцкае), «Аршанскі план» (Орша гэта Беларусь).
    большая частка «Аршанскага плана» засакрэчана. Спадзяюся там нічога няма пра жаданне летувісаў захапіць нашу Оршу.
    Хаця хто іх ведае, з іх летувісізмам, што ў іх у галаве.
  • Ага
    21.04.2024
    Усё чакалі, калі "злобныя літвіністы" нападуць на сувалкскі калідор, актывізавалі ўсялякіх жыльвінасаў світоюсаў і імантасаў мелянасаў у інфаполі, у выніку так і не дачакаліся, вырашылі самі пачаць.
    Скажыце ім там, што калі хто і будзе нападаць, дык гэта расейскія ДРГ. І няхай ужо адчэпяцца ад нацыянальна-арыентаваных беларусаў, якія супраць расейскай імперыі.
  • Партизанен
    21.04.2024
    Учатся бить белорусских захватчиков. Одобряю. Теперь Сашок начинай.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць