Грамадства

Лукашэнка выказаўся пра Сувалкаўскі калідор

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым паўтарыў свае словы, што абмежаванне транзіту ў Калінінградскую вобласць раўназначна абвяшчэнню вайны.

«У гэтым вы можаце не сумнявацца. Я думаю, прэзідэнт Расеі таксама ў гэтым абсалютна перакананы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Я калісьці сказаў. Думаю, Вы падтрымайце гэтую ідэю. Упэўнены, што падтрымайце. Што мы не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад не тое Беларусі Расію, не то Расіі Беларусь. Мы досыць разумныя, каб дзве незалежныя дзяржавы маглі выбудаваць такую канструкцыю нашых адносін, што пазайздросцяць ў свеце і іншыя. Мы да гэтага ідзем, рухаемся»

«Ужо абвясцілі эканамічную вайну. Што такое транзіт зачыніць? І ўсе крычаць пра нейкі Сувалкскі калідор. Слухайце, мы з вамі аб гэтым не кажам, а яны крычаць. Яны што, намякаюць?» — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Сувалкаўскі калідор — участак тэрыторыі Літвы і Польшчы, размешчаны паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Яго шырыня складае каля 100 км. Праз яго праходзяць сухапутныя шляхі паміж краінамі Балтыі і астатняй часткай ЕС.

Лукашэнка ў размове з Лаўровым адхіліў сілавы варыянт рашэння. Паводле яго слоў, дастаткова сіл у дзвюх краін, каб даставіць грузы ў Калінінград. «Без усялякіх войнаў і высілкаў. Мы з Пуціным вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэтыя пытанні», — дадаў ён.

Лаўроў у сваю чаргу распавёў Лукашэнку, што аказваецца ў Еўропе з'яўляецца ўсё больш «разважных людзей».

«Там цяпер усё больш і больш з'яўляецца разважных людзей, якія ўжо пачынаюць думаць: а што далей? Калі скончыцца гэтая сітуацыя, што далей? Трэба ж думаць пра агульнаеўрапейскае супрацоўніцтва. Я не ведаю, аб якім супрацоўніцтве ідзе гаворка. У цяперашніх умовах цяжка сабе ўявіць. Але аб тым, што выбудоўваць бяспеку без нас з вамі немагчыма ў Еўропе — гэта факт, і вось гэта многія пачынаюць разумець», — сказаў ён.

Усе зноў загаварылі пра Сувалкаўскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране37

Светабнаўляецца37

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране37

Светабнаўляецца37

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць