Свет1111

Кучма: Ва Украіны больш няма брата. Расія — гэта Каін

Кіеў хацеў раўнапраўя і сяброўскіх адносін з Масквой, «хоць цяпер гэта гучыць як абсурд», але краіны сталі ворагамі па віне Расіі, мяркуе другі прэзідэнт Украіны. 

Леанід Кучма. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Расія і Украіна былі блізкімі народамі, але цяпер сталі ворагамі, і адбылося гэта па віне Масквы, заявіў былы прэзідэнт Украіны (1994-2005) Леанід Кучма, піша РБК.

Журналіст у размове з палітыкам адзначыў, што рускія і ўкраінцы лічацца брацкімі народамі. Кучма адказаў на гэта, што, будучы хрысціянінам, ведае, «што паміж братамі бывае непрыязнасць і нават нянавісць», і прывёў у прыклад біблейскі старазапаветны сюжэт пра Каіна і Авеля.

«Каін забіў Авеля. <…> Ва Украіны больш няма брата. Расія — гэта Каін», — заявіў ён, дадаўшы, што «калі ворагам становіцца брат, гэта горш, чым здрада».

Адказнасць за разбураныя стасункі паміж дзвюма краінамі Кучма ўсклаў на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Са слоў былога лідара, Кіеў заўсёды хацеў раўнапраўных і сяброўскіх адносін з Масквой, «хоць цяпер гэта гучыць як абсурд», а Расія «дзеліць усіх на ворагаў і васалаў».

Каментары11

  • Відаць Івана па словах яго...
    08.04.2024
    Брат па веры Хрыстовай, не брат ты а навалач маскоўская, схавай у дупу свой языке паганы
  • Брацік
    08.04.2024
    На жаль у Беларусі яшчэ шмат паўдуркаў, якія лічаць маскоўцаў братамі.
    Акупаваўшы народ маскоўцы адразу называюць яго брацкім, і ціха знішчаюць усіх нацыянальнасвядомых.
  • Ерома
    08.04.2024
    Он забылся как украінцы скакалі маскалякунагіляку

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць