Свет77

Леанід Кучма — Захаду: Калі вы перастанеце нам дапамагаць, вы будзеце наступнымі, каго Расія захоча знішчыць

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма папярэдзіў, што ЗША «страцяць твар перад усім светам», калі адмовяцца ад Кіева, і сказаў, што памылкі Захаду паспрыялі маштабнаму ўварванню Уладзіміра Пуціна ва Украіну.

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Фота: Yurii Stefanyak / Global Images Ukraine via Getty Images

У сваім першым з 2015 года інтэрвʼю заходнім выданням, якое ён даў The Guardian, Кучма назваў Пуціна карʼерным супрацоўнікам КДБ. «Гэта яго прафесія, з усім, што вынікае з гэтага, — сказаў ён, дадаўшы. — Людзі кажуць, што яго апантанасць Украінай — гэта нейкая манія або псіхічнае расстройства. Можа, і праўда».

Кучма распавёў выданню, што 24 лютага 2022 года падчас нападу Расіі ён і яго жонка Людміла знаходзіліся ў цэнтры Кіева.

«Я быў упэўнены, што Пуцін здольны ўварвацца, але не ўпэўнены, ці наважыцца ён на ўварванне», — сказаў ён.

Раніцай яны прачнуліся ад выбухаў: «Гэта было жудасна, шок. На вуліцы я ўбачыў два бамбавікі, якія ляцелі над маёй галавой».

На думку Кучмы, мэтай Пуціна было не толькі захапіць зямлю, але і знішчыць «канцэпцыю» самой Украіны як «канкурэнтнай альтэрнатывы Расіі».

Першыя прыкметы рэвізіянісцкіх амбіцый Масквы зʼявіліся ў 2003 годзе, сказаў Кучма. Пуцін, новы прэзідэнт Расіі, заявіў тады прэтэнзіі на невялікі востраў Тузла ў Чорным моры, паміж Крымам і мацерыковай часткай Расіі. Тады Пуцін даў задні ход.

Але потым расійскі прэзідэнт паслаў дадатковыя «выразныя сігналы» аб сваім намеры сілай пашырыць межы Расіі, калі ў 2008 годзе накіраваў войскі ў суседнюю Грузію. Услед за гэтым вясной 2014 года ён захапіў Крым.

«Было вельмі непрыемна, што свет не адрэагаваў. Маўчалі», — сказаў Кучма. «Пуцін разумеў, што можа зрабіць усё, таму што прынцыповага адказу не было».

Былы прэзідэнт Украіны сказаў, што дарэмна думаць, што Пуцін пагодзіцца на мірныя перамовы.

«Пуцін не можа падпісаць дакумент, у якім сцвярджаецца, што ён не атрымаў [ва Украіне] таго, чаго хацеў. Яму трэба было б гэта растлумачыць гэта рускаму народу. Ён кіраўнік Расіі», — сказаў Кучма.

На пытанне, чаму Украіна, на здзіўленне Крамля, летась аказала супраціў Расіі, Кучма адказаў: «Таму што рускія — не ўкраінцы. У нас іншы менталітэт».

Ён сказаў, што рускі лад мыслення паходзіць ад манголаў, якія кіравалі ранняй Масквой. Украіна, наадварот, бярэ свой пачатак з Кіеўскай Русі, праваслаўнага княства IX стагоддзя, на спадчыну якога Пуцін прэтэндуе.

Кучма выказаўся пра сучасны палітычны стан ва Украіне. Ён падтрымлівае рашэнне не праводзіць выбараў прэзідэнта цяпер.

«Нашы дамы бамбяць. Салдаты ў акопах. Пяць мільёнаў украінцаў жывуць у Еўропе. У гэтых умовах нельга прасіць людзей выйсці і прагаласаваць. Гэта абсурд», — сказаў ён і дадаў:

«Калі б яны адбыліся, я ўпэўнены, што перамог бы Зяленскі».

Поўнамаштабная вайна «абʼяднала» Украіну і знішчыла «супярэчнасці», якія існавалі падчас яго прэзідэнцтва паміж усходнімі і заходнімі рэгіёнамі, гаворыць Кучма. «Людзі ненавідзяць Расію за пакуты і страты. Столькі ўкраінцаў загінула або паранена». Паводле яго, будучыня Украіны ў ЕС і НАТА, а не ў складзе расійскай імперыі.

На пытанне, ці можа Кіеў перамагчы ў той час, калі міжнародная салідарнасць, здаецца, згасае, ён адказаў: «Я веру ў перамогу. Я не магу існаваць па-іншаму».

«ЗША страцілі Афганістан. Параза Украіны азначае страту твару ЗША перад усім светам», — лічыць Кучма.

Скончыў ён папярэджаннем Захаду. «Мы ніколі не здамося — ні ў якім разе. Калі вы нам дапаможаце, мы пераможам. Калі вы перастанеце нам дапамагаць, мы можам памерці». І дадаў: «Але тады вы будзеце наступнымі, каго Расія захоча знішчыць».

Каментары7

  • Palkounik Arastovich
    11.12.2023
    Baiden pride - porjadok navide.

  • mikola
    11.12.2023
    Zgodzen z zajavai Byloga Prezydenta Ukrainy na 100%!
  • EMIL
    11.12.2023
    "Грохнул Гонгадзе, привёл Януковича, сделал из страны коррупционный помойный сливной бачок."

Цяпер чытаюць

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай15

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая14

Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія і Украіна прынялі сумесную заяву аб неабходнасці перамір'я

Уладзімір Цэслер выдаў да Дня Перамогі новы плакат21

Падчас рэпетыцыі парада ў Мінску адзін з вайскоўцаў згубіў чаравік ВІДЭА

У фінале чэмпіянату свету па пляжным футболе беларусы згуляюць з бразільцамі

Германія пры Мерцу не будзе публікаваць дэталі вайсковай дапамогі Украіне1

Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук1

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць