Грамадства1313

Удзельніку пратэстаў у Баранавічах далі 25 гадоў асобага рэжыму. Але ёсць нюанс

Падчас апошняга канвеернага суда над удзельнікамі пратэстаў у Баранавічах, аднаму з падсудных далі нечаканы прысуд — 25 гадоў калоніі асобага рэжыму. Вось што адбылося.

Аляксандр Лявончык. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Асуджанага зваць Аляксандр Лявончык. Мы знайшлі толькі аднаго жыхара Баранавічаў з такімі звесткамі. Яму 41 год. Вядома, што мужчына доўгі час працаваў майстрам па дахах у Расіі. Таксама ў Лявончыка ёсць непаўналетняе дзіця.

У Лявончыка ўжо было 11 судзімасцяў, у тым ліку за забойства. Невядома, дзе ён яго здзейсніў — у спісе пастанаўленняў судоў мы не знайшлі ягонай справы.

Згодна з інфармацыяй з сайта Вярхоўнага суда, Лявончык з 10 па 11 жніўня 2020 удзельнічаў у пратэстах у Баранавічах, гучна выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў беларускую нацыянальную сімволіку, чым «груба парушыў грамадскі парадак».

Яго не затрымлівалі за ўдзел у дэманстрацыях, але ў канцы 2021 асудзілі за новае забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Лявончык атрымаў за гэта 23 гады.

Цяпер сілавікі ідэнтыфікавалі яго як удзельніка пратэстаў. На новым працэсе Лявончыку прысудзілі яшчэ 3 гады зняволення. Але з улікам частковага паглынання тэрмінаў атрымалася 25 гадоў асобага рэжыму.

Адбываць пакаранне Лявончык будзе ў калоніі №13 у Глыбокім. Гэта адзіная калонія асобага рэжыму ў Беларусі. Там адбываюць пакаранне тры чалавекі, асуджаныя па чыста палітычных артыкулах — Мікалай Статкевіч, рэйкавы партызан Віталь Мельнік і Яраслаў Саковіч, якога асудзілі за перадачу звестак УСУ на 11 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Хрыч
    02.04.2024
    11 судимостей плюс убийство..Мда...Прям истинный патриот Новой Беларуси 
  • Пуdzh
    02.04.2024

    Удзельніку пратэстаў у Баранавічах далі 25 гадоў асаблівага рэжыма. За што?
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/339813Загаловак -- топ, асабліва ў часы рэпрэсій і страху. З парася ў карася. Вышэйшы пілатаж, Наша Ніва, трымаеце планку (не) 
  • No
    02.04.2024

    У артыкуле чалавек здзейсніў забойства, а вы так падкрэслена адзначылі як пратэстоўца супраць рэжыму ў 2020.
    Такія артыкулы пішуць лукашысты, але ніяк не незалежныя выданні. Не падыгрывайце лукашыстам у бруднай прапагандзе супраць пратэстаў 2020, калі рэжым заяўляў што на пратэсты нібыта выходзілі адны п'яніцы і наркаманы

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць