Літаратура44

Поўны пераклад раману «Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака выйдзе ў выдавецтве Vesna

Выхад поўнага перакладу на беларускую мову раману Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне» анансавала беларускае выдавецтва Vesna, што знаходзіцца ў Празе.

«Зельманцы» ў перакладзе Віталя Вольскага (1960)

«Лічым дні да выхаду нашай новай кнігі! А тым часам наш Чытач ужо дзеліцца сваімі ўражаннямі — каб абудзіць ваш чытацкі апетыт…», — напісана на старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.

Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай «Зельманцы» ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам «Папуры». Савецкае выданне з меркаванняў цэнзуры было скарочаным. 

Новы пераклад — першы поўны пераклад рамана на беларускую мову. Пераклад твора з ідышу зрабіў Сяргей Шупа.

«З аднаго боку, Рэбзэдвор — гэта выдуманы двор. У выдуманым Менску. Недзе ў раёне Старажоўкі. А можа, і не. «Хаткі, платы, хляўкі», што вырасьлі за семдзесят гадоў вакол пастаўленай тут некалі ў 1864 рэбэ Залманам камяніцы. А можа, і ня там, і не тады, і ўсё было ня так… Менск у рамане згадваецца толькі пару разоў — але, чытаючы, сумневаў ня маеш: усё гэта адбываецца тут. Дзе «Сьвіслач ледзь дыхае, зь яе дна патыхае дохлымі катамі. Вада зацягнутая тонкай плеўкай, якая пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. З другога боку на пясчаных пагорках, стаяць хаты, абкружаныя малымі садочкамі… » Пазнавальна? Вельмі. Менск, якога даўно няма — але які сьніцца. Ня хоча быць местам бяз памяці, без уласнай легенды, бяз казкі, без свайго забітага і забытага Аўтара», — напісаў пра раман у Альгерд Бахарэвіч, які стаў першым чытачом анансаванай навінкі.

Таксама Альгерд Бахарэвіч адзначае, што «раман складаецца з дзьвюх кніг. Першую ў савецкім Менску пісаў яшчэ адносна свабодны чалавек, другую — ужо «савецкі» пісьменьнік, які паспрабаваў прыстасавацца да новых правілаў гульні і ўлічць патрабаваньні бальшавіцкіх крытыкаў. Але нічога ў яго ня выйшла. Кульбак катастрафічна ня ўмее рашуча асуджаць і прыстосоўвацца, ня ўмее ісьці ў нагу з часам і рабіць «сацрэалізм». Кульбак мяккі, чалавечны, назіральны, апалітычны і касмапалітычны, занадта яўрэйскі, занадта менскі, ён ня мог бы зрабіцца бальшавіцкім, нават калі б захацеў. І ў другой частцы ён застаецца Кульбакам, нягледзячы на кволыя спробы прыняць новы лад і пахваліць ягоную лютасьць. Ён піша пра свой Рэбзэдвор — і кожнаму чытачу ясна, што аўтар ня змог забіць у сабе самае каштоўнае і галоўнае: сваю добрую маркоту, свой ціхі талент і свой вялікі жаль».

Каментары4

  • Лявон
    23.03.2024
    Сапраўдны вілянчук, сейчас могучая кучка литературных нарциссов ринется славить Шупу и доказывать что Моисей Кульбак это наше всё.
  • Axel Justas
    23.03.2024
    Сапраўдны вілянчук, ну дык пішыце/чытайце сваё, чым вам Шупа замінае?
  • Прахожы
    24.03.2024
    Сапраўдны вілянчук, складаецца ўражанне, што вы нічога не чытаеце, нават "свайго".

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць