Меркаванні66

«Прыйшлі такія нахабныя. Нібыта на перамовы, а па факце прымаць капітуляцыю парламента». Гігін пахваліўся гісторыяй з жніўня 2020 

Гісторыі, пра якія нельга маўчаць.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гісторыі, якая адбылася ў жніўні 2020 года.

«Добра запомніўся дзень 14 жніўня 2020 года. Тады ў Палату прадстаўнікоў заявілася «дэлегацыя»: Алег Гулак («Беларускі Хельсінкскі Камітэт»), быццам бы ад БХК была і Таццяна Процька, Валянцін Стэфановіч («Вясна»), і хтосьці ад Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Прыйшлі яны такія ганарлівыя, нахабныя. Нібыта на перамовы, а па факце прымаць капітуляцыю парламента. Давялося ім сёе-тое патлумачыць. Ад Палаты прадстаўнікоў старшым быў віцэ-спікер Валерый Міцкевіч, удзельнічалі многія вядомыя нашы дэпутаты.

Я прадстаўляў Беларускі саюз журналістаў. Тады пасланцам экстрэмістаў растлумачылі, што, можа, у іх і «рэвалюцыя», але далёка не ўсе рэвалюцыі сканчаюцца поспехам. І вось калі яны правальваюцца, тады гора-«рэвалюцыянерам» можа не паздаровіцца. А іх «рэвалюцыя» дакладна праваліцца, бо мы будзем за нашага прэзідэнта гарой. Ворагу давядзецца сутыкнуцца з калектыўным Лукашэнкам. Параілі ім выбірацца, пакуль цэлыя.

«Парламенцёрам» добра давалі ў косці нашы парламентарыі. Асабліва ўрэзаліся ў памяць выступы Алега Гайдукевіча і Ігара Марзалюка.

Узгадваю і сваю пікіроўку са Стэфановічам. Той завёў катрынку пра «гвалт, збіццё і дыктатуру».

— Вы яшчэ дыктатуры не бачылі, — адказаў я.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Не супакоіцеся — спазнаеце.

Так і пайшлі яны ні з чым».

Напрыканцы допісу Гігін кпіць з таго, што Алег Гулак памёр у Вільні, Валянцін Стэфановіч знаходзіцца ў калоніі, а БАЖ і БХК былі разгромленыя.

Дарэчы, выглядае, што менавіта пасля той сустрэчы ў цэнтры Мінска сустрэлі п'янага Ігара Марзалюка. Дэпутат пасля даводзіў, што перанёс інсульт на нагах.

Каментары6

  • Хуч
    21.03.2024
    Цікава, як і чым бы хваліўся Гігін, калі б тады перамагла дэмакратыя? Дзіркай у д.. ці бяззубым ротам на "кічы" дзе б зараз адбываў вялікі тэрмін пакараньня?
  • Подлец- Марзалюк
    21.03.2024
    Постаць пераможца
    Вся в слезах и губной помаде, перпачкано его лицо
  • Рарарун
    21.03.2024
    гигин, моменто море

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць