Грамадства2828

«Пацукі, са сваёй краінай вы ці здраднікі?» Гладкая накінулася на «Анлайнер»

Прапагандыстка Людміла Гладкая напісала калонку з заклікам прыгледзецца да інтэрнэт-партала.

Людміла Гладкая. Скрын відэа дзяржТБ

«Вы ўжо вызначыцеся неяк: застаяцеся вы або сыходзіце? Калі што, дзверы — там. На двух крэслах ужо не атрымаецца. Рана ці позна адно з іх хіснецца і абрынецца. Так вы ўжо лепш цяпер, пакуль не павалілася, вырашыце: са сваёй краінай вы ці здраднікі», — піша ў калонцы на «СБ» прапагандыстка.

Яна прыгадвае парталу «Анлайнер» 2020-ты і «няправільных» герояў матэрыялаў.

«Слухайце, можа, пара ўжо прыгледзецца да такіх? Прыгледзецца пільней да дублёраў экстрэмісцкіх рэсурсаў. Адны і тыя ж тэксты, адны і тыя ж фота. Тая ж рэдакцыйная палітыка?» — накручвае сябе і чытачоў Гладкая.

Яна разважае, што другі шанец у Беларусі, канечне, даюць, але «ці не вычарпаны ліміт папярэджанняў». І наогул, каб не было ў краіне дабрабыту, то не з'яўляліся б ніякія парталы.

«Дзяржавы руйнуюць знутры. Вось такія пацукі і руйнуюць. Спярша нягучна і ненадакучліва, ну а потым. А потым вы і самі ведаеце. Такія пацукі і ёсць элемент запушчанай супраць нас Захадам махіны для гульні ўдоўгую. Як па мне, яны, пацукі, даўно вызначыліся з кім яны і супраць каго», — бачыць прапагандыстка тэорыю змовы.

І пагражае, што, нават калі журналісты і чысцяць сацсеткі, у лукашыстаў «усе хады запісаныя».

Каментары28

  • Змагар
    01.03.2024
    Яна не проста Гадкая, яна яшчэ й дурная.
  • Валя
    01.03.2024
    Гладкая сидит на деньгах Россотрудничества. Она не подчиняется саше.
  • Ахахах анлайнер трымайся
    01.03.2024
    Згодны цалкам, анлайнер прадаўся лукашыстам і прыняў здрадніцкую пазіцыю "па-за палітыкай". Галоўны партал краіны, які робіць найвялікшы ўнёсак "у наша хата скраю" і "ўсё нармальна, чаго вы ныеце". Якія палітвязні і вайна, у нас тут айфончыкі, гаішнікі ды кватэркі. Самым верхам цынізму была публікацыя некаторых трагічных навінаў пра ЧЗ з Расіі і адначасова ігнараванне аналагічных падзей ва Украіне.

    Ну і ўсё вяршкі пасля закрыцця галоўнага канкурэнта, тутбая, засталіся анлайнеру.

    У астатнім -- выдатны і якасны рэсурс, але калі закрыюць -- не шкада зусім. Карма калабарацыяністаў -- свае ж сажруць.

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць