Тэлеканал АНТ запусціў інтэрнэт-праект «Лікбез BY». Адметнае ў ім перадусім тое, што вядучай стала дачка старшыні праўлення АНТ Марата Маркава.

Настассі Маркавай 33 гады. Яна выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ. Дзяўчына працуе выкладчыцай у Юрыдычным каледжы БДУ. Тры гады таму яна ўладкавалася яшчэ і ў дырэкцыю інтэрнэт-вяшчання АНТ, а цяпер з’явілася і ў кадры.
Супадзенне ці не, але бацька Настассі, Марат Маркаў, ужо сем гадоў узначальвае гэты тэлеканал.

«Я тут у канцы мінулага года прыдумала рубрыку. А цяпер мы сабраліся і зрабілі яе на ONT.BY! Кожны тыдзень будзем распавядаць проста аб складаным, актуальным і важным. Так што з пачынам мяне», — пахвалілася Настасся ў інстаграме.
Пра што быў першы выпуск Лікбез BY? Маналог Маркавай з заклікам удзельнічаць у галасаванні і звесткамі пра тое, якая адказнасць ёсць за няяўку на выбары ў розных краінах.
Сяміхвілінны ролік за першыя суткі набраў на ютубе каля 3000 праглядаў, хоць у канала АНТ дэкларуецца больш за 1 мільён падпісчыкаў.
У тэлеграме АНТ ролік Настассі Маркавай прасоўваўся пад назвай «Палітычныя сутэнёры беглых вельмі не хочуць, каб беларусы ішлі на выбары».
Кіраўнік АНТ Маркаў: Мне б хацелася, каб мы пайшлі далей, каб у атачэнні «Вагнера» і 3214 пілі спакойна каву на Елісейскіх палях
Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда
«Перамога яшчэ не здабытая». Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ звольнілася. І пераехала жыць у Аўстралію
Інга Хрушчова: Маркаў — пыхлівы, Азаронак — секта, беларуская прапаганда страшнейшая за расійскую
«Я ніколі не лічыла, што займаюся прапагандай». Экс-журналістка АНТ Казей кажа, што страціла дзіця пасля ўцёкаў ад АМАПа
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары