Свет11

«Усё цудоўна». 81-гадовы Байдэн здаровы і энергічны, заявіў яго лекар пасля медагляду

Доктар прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па выніках штогадовага медыцынскага абследавання заявіў, што яго здароўе дазваляе яму выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, і ніякіх новых праблем падчас медагляду выяўлена не было, піша Бі-бі-сі.

Фота: Evan Vucci / AP

81-гадовы Байдэн, здароўе якога знаходзіцца пад пільнай увагай перад лістападаўскімі выбарамі, прайшоў абследаванне ў сераду ў вайсковым шпіталі ў штаце Мэрыленд і заявіў, што ён у поўным парадку.

«Усё цудоўна», — сказаў Байдэн, дадаўшы, што вынікі апошніх аналізаў нічым не адрозніваюцца ад леташніх.

Доктар Белага дома Кевін О'Конар паведаміў, што Байдэн «цалкам выконвае ўсе свае абавязкі без якіх-небудзь выключэнняў», ён здаровы, энергічны і «працягвае займацца спортам не менш за пяць дзён на тыдзень».

Паводле яго дадзеных, прэзідэнт працягвае лячыцца ад мігацельнай арытміі, прымаючы прэпараты для разрэджвання крыві, а таксама ад гастраэзафагеальнага рэфлюксу і гіперліпідэміі.

У справаздачы гаворыцца, што падрабязнае неўралагічнае абследаванне не выявіла ніякіх прыкмет хваробы Паркінсана. Байдэн таксама прайшоў планавае абследаванне на прадмет рака скуры.

У пачатку лютага Джо Байдэн абрынуўся з крытыкай на расследаванне, якое паказала, што ён парушаў правілы абыходжання з сакрэтнымі дакументамі, а ў ходзе допытаў не мог успомніць ключавыя падзеі свайго жыцця з-за праблем з памяццю.

«Як, чорт вазьмі, ён смее падымаць гэтае пытанне? — сказаў Байдэн, маючы на ўвазе спецпракурора Роберта Хура, які назваў Байдэна «пажылым чалавекам з добрымі намерамі і дрэннай памяццю». — Мне не патрэбныя яго рэкамендацыі».

Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што не будзе прад'яўляць абвінавачванні прэзідэнту па гэтай справе.

Каментары1

  • American
    29.02.2024
    Однако когнитивный тест делать не стали. Он не по пять раз спортом занимается, его учать ходить чтобы он не упал на публике, начинают сразу как проснеться.

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны14

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі4

У Польшчы тэрмінова збіраюць службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны12

Чангарскі мост разбураны — важны лагістычны маршрут расійскіх войскаў атрымаў новыя пашкоджанні1

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота8

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар31

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?35

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны14

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць